Магнус II Харальдсан

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Нарвежскія дракары

Магнус II, ці Магнус Харальдсан (нарв.: Magnus Haraldsson eller Magnus II; 1048 — 28 красавіка 1069) — кароль Нарвегіі, сын Харальда Суровага і Торы, які кіраваў сумесна са сваім братам Олафам III Ціхім.

Вядома, што Магнус у перыяд 10561058 гадах браў удзел, а паводле даных нескандынаўскіх крыніц — і ўзначальваў, паход нарвежскага флоту ў Ірландскае мора. Прайшоўшы праз Шэтландскія, Аркнейскія і Гебрыдскія астравы, Магнус атрымаў ад тутэйшых скандынаўскіх каланістаў пацверджанне ў вернасці каралю Нарвегіі. Затым нарвежцы ўдзельнічалі ва ўсіх канфліктах у гэтым рэгіёне — грамадзянскай вайне ў Шатландыі паміж Лулахам, пасербам Макбета, і Малкальмам III Канмарам; у вайне караля Уэльса Грыфіда ап Лівеліна з Англіяй; а таксама ў набегах на ўзбярэжжа Ірландыі. Як лічаць сучасныя даследчыкі, паход Магнуса да ўзбярэжжа Англіі ўяўляў сабой своеасаблівую «разведку боем», з прычыны таго, што Харальд III Суровы ніколі не забываў пра свае прэтэнзіі на англійскі трон.

У 1062 годзе Магнус удзельнічаў у буйной марской бітве ля ракі Нісан, у выніку якой дацкі флот быў разгромлены, а кароль Даніі Свен II Эстрыдсен цудам пазбег гібелі.

У 1066 годзе, адпраўляючыся ў паход на Англію, Харальд III Суровы пакідае старэйшага сына Магнуса ў Нарвегіі і абвяшчае яго конунгам. Малодшы сын Олаф, жонка Лізавета Яраслаўна і дзве дочкі суправаджаюць Харальда ў яго апошні паход. Пасля разгрому нарвежскай арміі, Олаф зімуе на Аркнейскіх астравах і ў 1067 годзе вяртаецца ў Нарвегію. Магнус добраахвотна падзяліў з братам каралеўства: Олаф стаў конунгам Усходняй Нарвегіі, а Магнус конунгам Паўночнай Нарвегіі.

У 1069 годзе Магнус захварэў у выніку атручвання хлебам з зерняў паражонага спарыннёй, (паводле іншых крыніц — з-за захворвання стрыгучым лішаем) і памёр. Пахаваны ў горадзе Тронхейме.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Джонс Г. Викинги. Потомки Одина и Тора. / Пер. с англ. З. Ю. Метлицкой. — м: «Центрполиграф», 2004. — 445 с.
  • Рыжов К. В. Все монархи мира. Западная Европа. — м: «Вече», 2001. — 560 с.
Папярэднік:
Харальд Суровы
Кароль Нарвегіі
1066—1069
Пераемнік:
Олаф III Ціхі