Хокан I Добры

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Хокан I Добры
нарв.: Håkon Adalsteinsfostre
Peter Nicolai Arbo-Haakon den gode.jpg
'Хокан Добры, карціна Петэра Мікалая Арба
сцяг
3-і кароль Нарвегіі
935 — 961
Папярэднік: Эйрык Крывавая Сякера
Пераемнік: Харальд II Шэрая Шкура
 
Нараджэнне: 920({{padleft:920|4|0}})
Нарвегія
Смерць: 961({{padleft:961|4|0}})
Нарвегія
Род: Хорфагеры
Бацька: Харальд I Цудоўнавалосы

Хокан I Добры (нарв.: Håkon Adalsteinsfostre; 920961) — трэці кароль Нарвегіі, малодшы сын Харальда I Цудоўнавалосага, адзінакроўны брат Эйрыка Крывавая Сякера.

Хокан вырас пры двары англійскага караля Этэльстана, што было часткай мірнага дагавора, заключанага яго бацькам. Англійскі кароль выхаваў Хокана ў хрысціянскім духу, а калі прыйшла вестка пра смерць яго бацькі, забяспечыў яго караблямі і воінамі для паходу супраць Эйрыка Крывавай Сякеры, які абвясціў сябе каралём. Па прыбыцці ў Нарвегію, Хокан заручыўся падтрымкай шматлікіх знатных людзей, паабяцаўшы скасаваць падатакі на атрыманую ў спадчыну ўласнасць, якія спаганяліся яго бацькам.

Зрынуты Эйрык бег з Нарвегіі і пасля сканцэнтраваў свае высілкі на Брытанскіх астравах, дзе і загінуў. Яго сыны заключылі з датчанамі саюз супраць Нарвегіі, але пацярпелі шэраг паражэнняў ад Хокана, які быў паспяховым военачальнікам. Аднак яго няўдачай сталі спробы ўвядзення хрысціянства, што выклікала моцнае супраціўленне ў нарвежскай знаці, якой Хокан не мог супрацьстаяць. У бітве каля Фіцьяра, у якой была здабыта вырашальная перамога над сынамі Эйрыка, Хокан быў смяротна паранены (961). Яго найбліжэйшае асяроддзе было настолькі далёка ад яго хрысціянскай веры, што яго прыдворны скальд Эйвіндр Скальдаспілір склаў верш пад назвай Hákonarmál, у якім апісаў сустрэчу і прабачэнне Хокана багамі яго продкаў у Вальхале.

Спадчыннікам прастола пасля братазабойчай вайны стаў трэці сын Эйрыка Харальд II Шэрая Шкура. Аднак нарвежцы, якія ненавідзелі яго пасле доўгіх гадоў кровапралітных усобіц, праз некалькі гадоў віталі датчан пад правадырствам караля Харальда I Сінязубага, якія высадзіліся ў Нарвегіі. Пад заступніцтвам Харальда I Сінязубага Нарвегіяй стаў кіраваць ярл Хокан II Магутны.

Папярэднік:
Эйрык I Крывавая Сякера
Кароль Нарвегіі
934961
Пераемнік:
Харальд II Шэрая Шкура