Крысціян VIII

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Крысціян VIII
дацк.: Christian 8.
Крысціян VIII
кароль Даніі
1839 — 1848
Папярэднік: Фрэдэрык VI
Пераемнік: Фрэдэрык VII
кароль Нарвегіі
1814 — 1814
Папярэднік: Фрэдэрык VI
Пераемнік: Карл II
 
Нараджэнне: 18 верасня 1786(1786-09-18)
Капенгаген
Смерць: 20 студзеня 1848(1848-01-20) (61 год)
Капенгаген
Дынастыя: Ольдэнбургі
Жонка: Шарлота Фрыдэрыка Мекленбургская
Караліна Амалія Шлезвіг-Гольштэйнская

Крысціян VIII (дацк.: Christian 8.; 18 верасня 1786, Капенгаген — 20 студзеня 1848, Капенгаген) —кароль Нарвегіі з 19 мая па 10 кастрычніка 1814 года, кароль Даніі з 1839 года.

Унук Фрыдэрыка V, сын яго малодшага сына прынца Фрыдэрыка (1753—1805), які ў 1770—1780-я гады быў рэгентам Даніі. Бацька яго прыпадаў стрыечным братам Івану VI. Быўшы з 1813 года штатгальтарам Нарвегіі ў рамках дацка-нарвежскай уніі, Крысціян адмовіўся прызнаць умовы аднаго з Кільскіх мірных дагавораў 1814 аб пераходзе Нарвегіі ад Даніі да Швецыі.

19 мая 1814 года выбраны каралём Нарвегіі, але не быў прызнаны вялікімі дзяржавамі і 10 кастрычніка 1814 года адмовіўся ад кароны, пасля чаго ўсталявалася шведска-нарвежская унія.

У 1815—1818 гадах — губернатар дацкага вострава Фюн.

У 1818—1831 гадах не ўдзельнічаў у дзяржаўных справах.

У 1831—1839 гадах — член Тайнага савета.

Атрымыў у спадчыну дацкі прастол пасля смерці свайго стрыечнага брата Фрыдэрыка VI. Быў апошнім прадстаўніком дацкага абсалютызму. Праводзіў палітыку прыгнечання сялянскага і ліберальна-дэмакратычнага руху ў Даніі і нацыянальна-вызваленчага руху ў Шлезвігу і Гольштэйне. У студзені 1848 года пад ціскам масавых хваляванняў вымушаны быў абяцаць канстытуцыю (была ўведзена 5 чэрвеня 1849 года, ужо пасля яго смерці).

Пераемнікам Крысціяна стаў яго бяздзетны сын Фрэдэрык VII, але спадчыннікам другой чаргі яшчэ ў 1847 годзе быў вызначаны прадстаўнік аддаленай галіны Ольдэнбургаў Крысціян Глюксбургскі, пасля кароль Крысціян IX, родапачынальнік дацкай, нарвежскай і грэчаскай дынастый.


Папярэднік:
Фрэдэрык VI
Кароль Нарвегіі
1814
Пераемнік:
Карл II
Папярэднік:
Фрэдэрык VI
Кароль Даніі
18391848
Пераемнік:
Фрэдэрык VII