Оскар I
| Оскар I Oscar I |
|||
|
|||
|---|---|---|---|
| 8 сакавіка 1844 — 8 ліпеня 1859 | |||
| Папярэднік: | Карл XIV Юхан | ||
| Пераемнік: | Карл XV | ||
|
|||
| 8 сакавіка 1844 — 8 ліпеня 1859 | |||
| Папярэднік: | Карл III Юхан | ||
| Пераемнік: | Карл IV | ||
| Нараджэнне: | 4 ліпеня 1799 Парыж, Францыя |
||
| Смерць: | 8 ліпеня 1859 (60 гадоў) Стакгольм, Швецыя |
||
| Дынастыя: | |||
| Бацька: | Карл XIV Юхан | ||
| Маці: | Дэзірэ Клары | ||
| Жонка: | Жазэфіна Лейхтэнбергская | ||
| Дзеці: | Карл XV, Оскар II | ||
| Узнагароды: |
|
||
Оскар I (шв.: Oscar I, пры нараджэнні Жазеф-Оскар Бернадот, фр.: Joseph Oscar Bernadotte, 1799—1859) — другі з дому Бернадотаў кароль Швецыі і Нарвегіі (з 1844).
Сын генерала Жана Бернадота (пасля напалеонаўскага маршала, а затым караля Швецыі Карла XIV Юхана) і яго жонкі Дэзірэ Клары, былой нявесты Напалеона Банапарта (пасля каралевы Дэзідэрыі). Атрымаў незвычайнае для Францыі імя Оскар на хвалі сентыменталісцкай моды на скандынаўскія імёны; пра тое, што бацьку Оскара, а значыць, і яму самому, наканавана заняць трон двух скандынаўскіх каралеўстваў, Бернадоты не падазравалі.
У 1811 пасля абрання бацькі спадчыннікам шведскага прастола 12-гадовы Оскар прыбыў у Швецыю і, у адрозненне ад бацькоў, добра авалодаў шведскай мовай. Яшчэ пры жыцці бацькі іграў прыкметную палітычную ролю (з-за хвароб караля і моўнага бар'ера паміж ім і міністрамі); быў віцэ-каралём Нарвегіі. Да моманту ўзыходжання на прастол (1844) быў вельмі папулярны. Імкнуўся падкрэсліваць раўнапраўе шведскага і нарвежскага каралеўстваў. У 1844 быў уведзены сумесны шведска-нарвежскі сцяг (так званая «селядцовая салата»), а ў 1847 быў зацверджаны нарвежскі Ордэн Святога Олафа.
Сям'я[правіць]
Меў ад шлюбу з Жазэфінай Лейхтэнбергскай, дачкі Яўгенія Багарнэ і ўнучкі імператрыцы Жазэфіны дзяцей:
- Карл XV (1826—1872) — кароль Швецыі і Нарвегіі
- Прынц Густаў (1827—1852) — герцаг Упландскі
- Оскар II (1829—1907) — кароль Швецыі і Нарвегіі
- Яўгенія (1830—1889)
- Аўгуст (1831—1873) — герцаг Даларна
а таксама меў трох пазашлюбных дзяцей, якія іранічна зваліся «прынцамі Лапландыі»:
- ад сувязі з актрысай Эміліяй Хогкуест:
- Hjalmar Högquist, (18.06.1839, Гамбург — 1874, Лондан)
- Макс Högquist, (12.08.1840, Стакхолм — 1872, Кітай)
- ад сувязі с Jaquette Löwenhielm дачка:
- Аскарыя (1819)
Спасылкі[правіць]
- Оскар I // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.
- Профіль караля Оскара I Іасефа Франца на афіцыйным сайце РАН
| Папярэднік: Карл XIV Юхан |
Кароль Швецыі 1844—1859 |
Пераемнік: Карл XV |
- Асобы
- Нарадзіліся 4 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1799 годзе
- Нарадзіліся ў Парыжы
- Памерлі 8 ліпеня
- Памерлі ў 1859 годзе
- Памерлі ў Стакгольме
- Кавалеры ордэна Серафімаў
- Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа
- Каралі шведскія
- Каралі нарвежскія
- Дынастыя Бернадотаў
- Каралеўскія члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Ганаровыя члены Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук