Магнус I Добры

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Магнус I Добры

Магнус I Высакародны, або Добры (нарв.: Magnus den Gode; 1024 — 25 кастрычніка 1047) — кароль Нарвегіі і Даніі, сын Олафа Святога і Альвхільд.

У 1028 годзе яго бацька Олаф Святы быў вымушаны бегчы ў Ноўгарад да Яраслава Мудрага. Бег ён туды разам з малалетнім Магнусам, пакінуўшы ў Швецыі яго маці Астрыд. У Ноўгарадзе зводная сястра маці Магнуса і жонка Яраслава — Інгегерда настаяла, каб Магнус застаўся ў Яраслава пасля вяртання Олафа Святога ў Нарвегію ў 1030 годзе, дзе ён у гэтым жа годзе і загінуў у бітве за вяртанне нарвежскага трона.

Пасля смерці бацькі малалетні Магнус быў усыноўлены Яраславам Мудрым і выхоўваўся ў яго сям'і. Пражываў галоўным чынам у Ноўгарадзе.

Сустрэча караля Даніі Хардэкнуда з Магнусам

Пасля смерці Кнуда Вялікага нарвежская знаць, незадаволеная кіраваннем сына Кнуда Свена, пры падтрымцы Яраслава абвясціла Магнуса каралём. Пасля смерці Хардэкнуда ён, паводле дамоўленасці, атрымаў у спадчыну і дацкую карону. Гэта права аспрэчвалася Свенам Эстрыдсенам, пляменнікам Кнуда Вялікага (сынам яго сястры Эстрыд і ярла Ульфа). У 1042 годзе Магнус вымушаны быў даць Свену тытул ярла Даніі, і прызначыць сваім намеснікам. У Нарвегіі на яго карону таксама быў прэтэндэнт — брат бацькі ад адной маці Харальд Хардрада, які вярнуўся ў 1045 годзе з Візантыі, дзе ён служыў у варажскай гвардыі. У выніку барацьбы ён з 1046 годзе стаў суправіцелем Магнуса.

Бітва на Люрскаў Хедэ

У 1043 годзе Свен Эстрыдсен прыняў тытул конунга Даніі і адклаўся ад Магнуса. Нарвежская армія Магнуса захапіла Данію, Свен бег. У тым жа 1043 годзе Магнус захапіў легендарны Ёмсбарг, а ўвосень у саюзе са сваім шваграм герцагам Саксоніі Ардульфам ушчэнт разграміў войска вендаў-язычнікаў у бітве на Люрскаў Хедэ. На працягу 1043—1046 гадоў Магнус тройчы перамагаў Свена Эстрыдсена ў марскіх бітвах: каля астравоў Рэ (1043) і Арас (1043), а таксама каля мыса Хельганес (1045). Свену прыйшлося хавацца ў Швецыі. У 1047 годзе Магнус памёр (магчыма ад падзення з каня). Сцвярджаецца, што ён сам перад смерцю абвясціў сваімі спадчыннікамі ў Даніі — Свена, а ў Нарвегіі — Харальда. Цела Магнуса было перавезена ў Нарвегію і пахавана ў саборы Тронхейма.

Пра паходжанне мянушкі існуе дзве версіі. Паводле Сноры Стурлусана, спачатку Магнус быў жорсткім і грозным каралём, які помсціў за выгнанне свайго бацькі, асабліва нарвежскай арыстакратыі, але затым скальд Сігват так моцна падзейнічаў на Магнуса сваёй прамовай, што з тырана ён ператварыўся ў мяккага і добрага цара. Паводле іншай версіі, сваю мянушку ён атрымаў пасля бліскучай перамогі над вендамі, якія ўварваліся ў 1043 на Ютландыю.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Папярэднік:
Кнуд Вялікі
Кароль Нарвегіі
10351047
Пераемнік:
Харальд III Суровы
Папярэднік:
Хардэкнуд
Кароль Даніі
10421047
Пераемнік:
Свен II Эстрыдсен