Чан-Чан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Каардынаты: 8°06′40″ пд. ш. 79°04′32″ з. д. / 8.111111° пд. ш. 79.075556° з. д. (G) (O) (Я)

Руіны Чан-Чана
Руіны
сцены, якія захаваліся
Насценныя выявы пеліканаў

Чан-Чан (кечуа: Chan Chan, ісп.: Chan Chan) — былы цэнтр культуры чыму і сталіца дзяржаўнага ўтварэння Чымор. Размешчаны на ціхаакіянскім узбярэжжы на поўначы Перу, на захад ад горада Трухільё ў рэгіёне Ла-Лібертад.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Горад паўстаў каля 1300 года і па сённяшні дзень займае плошчу каля 28 км². Верагодна, ён быў самым буйным горадам свайго часу на паўднёваамерыканскім кантыненце і адным з найбуйнейшых гарадоў свету, пабудаваных з саману. У перыяд найбольшага росквіту ў ім жыло прыкладна 60 тысяч чалавек і ў горадзе ў вялікай колькасці захоўваліся золата, срэбра і керамічныя вырабы.

Сталіца чыму складалася першапачаткова з дзевяці аўтаномных акруг, кожная з якіх кіравалася асобным кіраўніком, які праявіў доблесць у баі. Гэтыя кіраўнікі шанаваліся як каралі. Кожная акруга мела ўласныя месцы пахаванняў з багатымі ўкладаннямі ў іх каштоўных камянёў, керамічных вырабаў і з дзесяткамі шкілетаў маладых жанчын.

Калі ў напрыканцы XV стагоддзя прыйшлі заваёўнікі-інкі, яны не маглі ўзяць Чан-Чан ваенным шляхам. Таму нападаючыя збудавалі дамбу для таго, каб павярнуць раку, на якой стаяў Чан-Чан, у іншым напрамку. Толькі недахоп вады прымусіў абложаных здацца інкам. Пасля заваявання інкамі горад стаў губляць сваё значэнне. Аднак разбурылі і разрабавалі яго не інкі, якія больш імкнуліся да пашырэння сваёй імперыі, чым да багацця. Разбурэнне прыйшло, калі Імперыяй інкаў завалодалі іспанцы. Ад усёй культуры чыму пасля гэтага мала што засталося. Сёння захаваліся толькі велізарныя арэалы са струхлелымі дамамі з саману і руіны культавых збудаванняў.

Сучасны стан[правіць | правіць зыходнік]

У апошнія гады да ўзмоцненай эрозіі старажытнага горада прыводзіць феномен Эль-Ніньё. Дзесяцігоддзямі ў гэтай мясцовасці ледзь бывалі ападкі, аднак разам з пераменай клімату штогадовыя буры становяцца ўсё мацней і відазмяняюць пустынныя прыбярэжныя тэрыторыі.

Лепш за ўсё захаваўся раён Чудзі, названы ў гонар швейцарскага даследчыка Ёгана Якаба фон Чудзі. Гэты раён паступова аднаўляецца і адкрыты для наведвання турыстаў. Тут можна ўбачыць некаторыя святочныя залы з раскошнымі арнаментамі. Да 1998 года саманныя збудаванні пакрывалі спецыяльнай глазураю, якая абараняе іх ад ападкаў. Аднак з тых часоў феномен стаў настолькі моцны, што неабходна было пабудаваць стальныя лясы, каб старажытныя збудаванні не размыла.

У 1986 годзе Чан-Чан набыў статус Сусветнага спадчыны ЮНЕСКА. Адначасова са-за змяненнем клімату і узмацніўшыхся разбурэнняў руіны горада былі ўнесены ў Чырвоны спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны, якія знаходзяцца пад пагрозай знішчэння. У наш час комплексу пагражае акрамя гэтага павышэнне ўзроўню грунтавых вод, а таксама нелегальныя паселішчы на ​​яго тэрыторыі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 366
рус.англ.фр.


Гліняныя помнікі