Эдвін Паўэл Хабл
| Эдвін Хабл | |
| Edwin Hubble | |
![]() |
|
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: | |
| Месца смерці: | |
| Навуковая сфера: | |
| Месца працы: | |
| Вядомы як: |
аўтар Закона Хабла |
| Узнагароды і прэміі | |
Эдвін Паўэл Хабл (англ.: Edwin Powell Hubble, 20 лістапада 1889, Маршфілд, Місуры, ЗША — 28 снежня 1953, Сан-Марына, Каліфорнія, ЗША) — амерыканскі астраном, пачынальнік сучаснай пазагалактычнай астраноміі, адкрывальнік закона Хабла і пастаянная Хабла (1929) (Гл. таксама: тэорыя пашыральнага сусвету). У 1914—1917 гадах працаваў у Еркскай абсерваторыі, з 1919 года — у абсерваторыі Маўнт-Вілсан. Член Нацыянальнай акадэміі навук у Вашынгтоне з 1927 года.
Грунтоўна змяніў разуменне Сусвету, пацвердзіўшы існаванне іншых галактык, а не толькі нашай. Таксама разглядаў ідэю аб тым, што велічыня эфекта Доплера, у дадзеным выпадку званым «чырвонае зрушэнне», назіраемага ў светлавым спектары аддаленых галактык, узрастае прапарцыйна адлегласці да той ці іншай галактыкі ад Зямлі. Гэтая прапарцыйная залежнасць стала вядомая як Закон Хабла, на два гады раней гэта ж адкрыццё зрабіў бельгійскі вучоны Жорж Леметр. Інтэрпрэтацыя чырвонага зрушэння як доплераўскага эфекта была раней прапанаваная амерыканскім астраномам Веста Слайферам, чыімі дадзенымі карыстаўся Эдвін Хабл. Аднак Эдвін Хабл ўсё ж сумняваўся ў інтэрпрэтацыі гэтых дадзеных, што прывяло да стварэння тэорыі метрычнага пашырэння прасторы (англ.: Metric expansion of space), якое складаецца ў амаль аднастайным і ізатропным пашырэнні касмічнай прасторы ў маштабах усяго Сусвету.
Асноўныя працы Эдвіна Хабла прысвечаны вывучэнню галактык. У 1922 годзе ён прапанаваў падпадзяліць назіраныя туманнасці на галактыкі і газа-пылавыя туманнасці. У 1924—1926 гадах выявіў на фатаздымках некаторых бліжэйшых галактыкаў зоркі, з якіх яны складаюцца, чым даказаў, што яны ўяўляюць сабой зорныя сістэмы, як то наш Млечны Шлях. Склаў першую падрабязную класіфікацыю галактык паводле іх форм і інш. асаблівасцяў (1925). У 1929 годзе выявіў залежнасць паміж чырвоным зрушэннем галактык і адлегласцю да іх. У 1935 годзе адкрыў астэроід № 1373, названы ім «Цынцынаці» (1373 Цынцынаці).
У гонар Хабла названы астэроід № 2069, адкрыты ў 1955 годзе (2069 Хабл), а таксама знакаміты касмічны тэлескоп «Хабл», выведзены на арбіту ў 1990 годзе.
Біяграфія [правіць]
Эдвін Хабл нарадзіўся ў сям'і страхавога кіраўніка Джона Паўэла Хабла і Вірджыніі Ліі Джэймс, у горадзе Маршфілд, штат Місуры. У 1900 годзе яны пераехалі ў горад Уітан, штат Ілінойс. У раннія гады, Эдвін Хабл быў больш вядомы сваімі атлетычнымі заслугамі, чым інтэлектуальнымі, хоць і атрымліваў толькі добрыя адзнакі па ўсіх прадметах у школе, за выключэннем бадай што граматыкі. Ён сем разоў займаў першае месца і адзін раз трэцяе (у 1906 годзе) у школьных спаборніцтвах сярод старэйшых класаў па лёгкай атлетыцы. У тым жа годзе ён усталяваў рэкорд па скачках у вышыню сярод старшакласнікаў штата Ілінойс. Іншым ягоным захапленнем была рыбная лоўля нахлыстам, а таксама аматарскі бокс.
Эдвін Хабл вучыўся ў Чыкагскім універсітэце, дзе сканцэнтраваўся на матэматыцы, астраноміі, філасофіі, што дало яму ступень бакалаўра ў 1910 годзе. Ён таксама быў членам студэнцкага аб'яднання пад назвай Капа Сігма (англ.: Kappa Sigma Fraternity), і ў 1948 годзе быў названы «чалавекам года» Капы Сігмы. Тры гады ён правучыўся ў Каралеўскім каледжы (англ.: The Queen's College) —- адным з састаўных каледжаў пры Оксфардcкім універсітэце ў Англіі, куды быў прыняты пасля атрымання ступені бакалаўра і стаўшы адным з першых уладальнікаў стыпендыі Родса Оксфардcкага ўніверсітэта. У каледжы Эдвін першапачаткова вывучаў юрыспрудэнцыю замест навукі (якую ён паабяцаў вывучаць свайму памерламу бацьку), а затым дадаў вывучэнне літаратуры і іспанскай мовы, што дало яму магчымасць атрымаць акадэмічную ступень магістра. Некаторыя яго набытыя брытанскія манеры і стыль адзення засталіся з ім на ўсё жыццё, і часам раздражнялі амерыканскіх калегаў.
Працаваў асістэнтам Еркскай абсерваторыі, потым, пасля службы ў амерыканскім войску ў час 1-й сусв. вайны, у абсерваторыі Маўнт-Вілсан.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эдвін Паўэл Хабл- Эдвін Хабл на сайце peoples.ru
- Асобы
- Постаці навукі
- Памерлі 28 снежня
- Памерлі ў 1953 годзе
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Узнагароджаныя медалем Кэтрын Брус
- Першаадкрывальнікі астэроідаў
- Лаўрэаты стыпендыі Родса
- Нарадзіліся ў Маршфілдзе
- Памерлі ў Сан-Марына, Каліфорнія
- Постаці амерыканскай астраноміі
- Постаці астраноміі
