Эрых фон Фалькенхайн
| Эрых фон Фалькенхайн Erich von Falkenhayn |
|||
|
|||
|---|---|---|---|
| 7 чэрвеня 1913 — 21 студзеня 1915 | |||
| Манарх: | Вільгельм II | ||
|
|||
| 14 верасня 1914 — 19 жніўня 1916 | |||
| Манарх: | Вільгельм II | ||
| Папярэднік: | Хельмут Іаган Людвіг фон Мольтке | ||
| Пераемнік: | Паўль фон Гіндэнбург | ||
| Нараджэнне: | 11 верасня 1861 Грудзёндз, Прусія |
||
| Смерць: | 8 красавіка 1922 Патсдам, Германія |
||
| Ваенная служба | |||
| Прыналежнасць: | |||
| Званне: | Генерал пяхоты (1915) | ||
| Бітвы: | Паўстанне баксёраў Першая сусветная вайна |
||
Эрых фон Фалькенхайн (ням.: Erich von Falkenhayn; 11 верасня 1861, Грудзёндз — 8 красавіка 1922, пад Патсдамам) — нямецкі генерал, ваенны міністр Прусіі (1913—1914), начальнік генеральнага штаба Германіі (1914—1916) падчас Першай сусветнай вайны.
Ваенную службу распачаў ў 1880. У 1890 скончыў Акадэмію Генеральнага Штабу. Некалькі гадоў быў інструктарам кітайскай арміі, а пад час паўстання баксёраў працаваў у нямецкім штабе інтэрвенцкіх сіл. Пасля вяртання дахаты служыў у нямецкім Генеральным Штабе. З чэрвеня 1913 (да студзеня 1915) выконваў функцыі прускага ваеннага міністра.
Няўдачы нямецкай арміі на пачатку Першай Сусветнай вайны прывялі да таго, што кайзер Вільгельм II прызначыў Фалькенхайна 14 верасня 1914 шэфам Генеральнага штабу замест Гельмута фон Мультке.
Напачатку Фалькенхайн паспрабаваў адцяць на Заходнім фронце англічан і французаў ад мора. Гэта не атрымалася. Тады ён прыняў стратэгію пераносу актыўных дзеянняў на іншыя франты, галоўным чынам на ўсходні, каб змусіць Расію прасіць замірэння. У 1915 падрыхтаваў пераможныя аперацыі на ўсходнім фронце, а таксама захапіў Сербію. Аднак ён меў канфлікт з камандуючым ўсходнім фронтам — Гіндэнбургам і Людэндорфам, таму не хацеў кідаць усе сілы на Расію. Не верыў у магчымысць поўнай перамогі над Расійскай Імперыяй і баяўся за аслабленне заходняга фронту. Чакаючы на палітычную дамову з Расіяй, вырашыў аслабіць заходніх саюзнікаў: праз атакі падводнымі чоўнамі англійскіх караблёў ды «выкрываўленне» французскай арміі (Бітва пад Вердэнам).
Параза плана пад Вердэнам, наступ Брусілава на ўсходзе і ўваход у вайну Румыніі сталіся вынікам адхілення Фалькенхайна ад камандвання 29 жніўня 1916. Яго пераемнікамі сталі Гіндэнбург і Людэндорф.
Яго прызначылі камандуючым 9-й Арміі, якая ваявала супраць Румыніі (верасень 1916 — чэрвень 1917), дзе выдатна праявіў свае якасці. Вясною 1917 выехаў да Турцыі. Тамака камандаваў турэцкай Групай Арміі Палестына. Атрымашў некалькі балючых паразаў і ў лютым 1918 быў вызвалены з пасады. Напрыканцы вайны кіраваў нямецкай 10 Арміяй, што знаходзілася ва Украіне (з сакавіка 1918 да лютага 1919).
Сышоў на спачынак 5 чэрвеня 1919. Пасля вайны выдаў ўспаміны «Нямецкае камандванне ў 1914—1916».