Ян ад Крыжа

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ян ад Крыжа
JohnCross.jpg
Свецкае імя:

Хуан дэ Епес Альварэс

Нараджэнне:

24 чэрвеня 1542({{padleft:1542|4|0}}-{{padleft:6|2|0}}-{{padleft:24|2|0}})
Фанціверос

Смерць:

14 студзеня 1591({{padleft:1591|4|0}}-{{padleft:1|2|0}}-{{padleft:14|2|0}}) (48 гадоў)
Убеда

Шануецца:

у каталіцтве

Кананізаваны:

Бенедыктам XIII у 1726 годзе

Галоўная святыня:

грабніца Яна ад Крыжа, Сеговія

Дзень памяці:

14 снежня

Заступнік:

людзі сузіральнага жыцця, містыкі, багасловы, іспанскія паэты

Працы:

«Узыходжанне на гару Кармель», «Цёмная ноч душы», «Песня духу», «Жывое полымя любові»

Ян ад Крыжа (па-іспанску Juan de la Cruz, сапраўднае імя Хуа́н дэ Е́пес А́льварэс, па-іспанску Juan de Yepes Álvarez; 24 чэрвеня 154214 снежня 1591) — каталіцкі святар, святы, манах ордэна кармелітаў, адзін з найвыдатных прадстаўнікоў іспанскай хрысціянскай містыкі.

Нарадзіўся ў сям'і гандляра шоўкам Гансала дэ Епеса і Каталіны Альварэс. З сямнаццаці год працаваў у шпіталі, паралельна з гэтым вучыўся ў езуіцкім каледжы. У дваццаць адзін год стаў манахам ордэна кармелітаў, дзе прыняў імя брат Ян ад Святога Мація. Працягнуў багаслоўскую адукацыю ва Універсітэце Саламанкі. Яшчэ не скончыўшы навучанне, пачаў ужо і сам выкладаць. Пасвечаны ў святара ў 1567. У тым жа годзе пазнаёміўся са Святой Тэрэзай ад Ісуса, рэфарматарам жаночай часткі ордэна, і натхніўся яе ідэямі.

У лістападзе 1568 разам з яшчэ трыма манахамі ордэна ён заснаваў маленькую манаскую супольнасць, якая ў хуткім часе атрымала празванне «басаногія кармеліты», бо яны сапраўды не насілі абутку і жылі ў асаблівае беднасці. У той час Св. Ян і змяніў імя на тое, пад якім мы ведаем яго сёння — Хуан дэ ла Крус, Ян ад Крыжа. Рэформы Тэрэзы сустрэлі супраціўленне старой часткі ордэна, «абутых кармелітаў». У 1576 яны арыштавалі Св. Яна і пэўны час трымалі яго ў маленькай келейцы аднога са сваіх кляштароў, але ён здолеў уцячы на поўдзень Іспаніі, да сваіх аднадумцаў. Супрацьстаянне скончылася ў 1580, калі Папа надаў басаногім кармелітам пэўную незалежнасць ад абутых.

Памёр Св. Ян 14 снежня 1591. У 1726 ён быў кананізаваны, а ў 1926 абвешчаны настаўнікам Царквы.

Літаратурныя працы[правіць | правіць зыходнік]

Св. Ян ад Крыжа пакінуў пасля сябе больш за 2000 вершаў і тры багаслоўскія трактаты, найбольш вядомы з якіх — Узыходжанне на гару Кармель. Яго творчасць адыгрывае вялікую ролю ў развіцці іспанскай літаратуры.

Найважнейшыя творы: