Пангаліны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Яшчары)
Пангаліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pholidota Weber, 1904

Сінонімы
Edentata
Геахраналогія

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  180104
NCBI  9971
EOL  1665
FW  43658

Пангаліны, або яшчары (Pholidota) — атрад плацэнтарных сысуноў, прадстаўнікі якога насяляюць трапічныя раёны Азіі і Афрыкі, усюды іх папуляцыя не вельмі вялікая.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Лічыцца, што слова «пангалін» паходзіць ад малайскага «той, хто зварочваецца» — і гэта тое, чым яны адметныя. Пангалін зварочваецца клубком падчас сну або для аховы[1][2].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня цела 30–88 см, хваста 35–80 см, маса 4,5–27,2 кг. Самцы амаль удвая буйнейшыя за самак.

Вонкавы выгляд неха­рак­тэрны для сысуноў: вы­цягнутае цела, галава і длўгі ўчэпісты хвост пакры­тыя буйнай шчыльнай рагавой луской, у асноўным трохвугольнай формы, якая пакрываючы ўсё цела ўтварае падабенства брані. У азіяцкіх відаў пры аснове лускі ёсць кароткія шчацінкападобныя валасы. Луска мацуецца да скуры асновай і свабод­на на­лягае адна на адну.

Галава за­востраная, вочы не­вялікія, вуш­ныя ра­кавіны адсутнічаюць, рот малень­кі, размешчаны з ніжняга боку. Доўгі (да 40 см) тонкі язык слу­жыць для лоўлі насякомых. У пангалінаў адсутнічаюць зубы, зубныя норкі былі выяўлены толькі ў эмбрыёнаў.

Афарбоўка лускі ад цём­на-карычневай да блед­на-аліўкавай. На пазбаўленых лускі мес­цах (пад­баро­дак, шчокі, бакі, бруха, унутраныя час­ткі канцавін) валасяное по­крыва белава­тага, карычневага або чар­нава­та-бу­рага колеру. Канцавіны пя­ціпальцыя, узброены доўгімі магутнымі кіпцюрамі.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Пашыраны ў Афрыцы (на поўдзень ад Сахары да ПАР), у Паўднёва-Усходняй Азіі (ад Індыі і Шры-Ланкі і Паўднёва-Усходняга Кітая да астравоў Ява, Суматра, Балі, Калімантан і інш.). Пангаліны засяляюць адкрытыя ці лясістыя раўніны. Некаторыя віды жывуць на зямлі, іншыя аддаюць перавагу жыццю на дрэвах.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Актыўныя галоўным чынам уначы. Кормяцца насякомымі, ча­сцей мурашкамі і тэрмітамі, іншымі бес­пазваноч­ны­мі. На­зем­ныя віды дзень праводзяць в но­рах, дзе ўладкоўваюць гнез­давую ка­ме­ру (да 2 м у дыяметры), дрэўныя — у ду­п­лах. Трымаюцца паасобку. Самец ме­ціць тэрыторыю.

Самка нараджае звычайна адно дзіця (радзей двух ці трох). У нованароджаных скура пакрыта мяккай луской, якая становіцца цвёрдай праз некалькі сутак пасля нараджэння. З сам­кай дзіцяняты трымаюцца 2 гады, да дасягнення палавой спеласці.

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Атрад уключае адно аднайменнае сямейства (пангалінавых), якое ў сваю чаргу ўключае адзін род Manis з сям’ю відамі:

Промысел[правіць | правіць зыходнік]

Пангаліны вельмі папулярныя сярод браканьераў у Азіі; у Кітаі ёсць законы, якія абмяжоўваюць іх адлоў. Кітайскія СМІ параўноўваюць кошт лускі пангаліна на чорным рынку з коштам срэбра. Высокія цэны на луску пангаліна звязаны з яе папулярнасцю ў кітайскай народнай медыцыне. Лячыць лускай пангаліна прапануюць мноства захворванняў: ад астмы да артрыту. Мяса пангаліян таксама высока цэніцца, у Кітаі і В’етнаме яно лічыцца далікатэсам[3].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]