Даніэл Натанс

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Даніэл Натанс
англ.: Daniel Nathans
Дата нараджэння:

30 кастрычніка 1928(1928-10-30)

Месца нараджэння:

г.Уілмінгтан, Дэлавэр, ЗША

Дата смерці:

16 лістапада 1999(1999-11-16) (71 год)

Месца смерці:

г.Балтымар, штат Мэрыленд, ЗША

Краіна:

Сцяг ЗША ЗША

Навуковая сфера:

Мікрабіялогія

Альма-матэр:

Універсітэт Дэлавэра

Вядомы як:

адкрыццё рэстрыкцыйных ферментаў

Узнагароды і прэміі


Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1978)

Даніэл Натанс (англ.: Daniel Nathans, 30 кастрычніка 1928, г.Уілмінгтан, Дэлавэр, ЗША16 лістапада 1999, г.Балтымар, штат Мэрыленд, ЗША) — амерыканскі вірусолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1978 годзе разам з Г.Смітам і В.Арберам за адкрыццё рэстрыкцыйных ферментаў[1]. Ён таксама быў узнагароджаны Нацыянальным навуковым медалём ЗША ў 1993 годзе.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Даніэл Натанс нарадзіўся 30 кастрычніка 1928 года ва Уілмінгтане (штат Дэлавэр) у сям'і рускіх яўрэйскіх імігрантаў. З дзевяці дзяцей ён быў самым малодшым. У час Вялікай дэпрэсіі яго бацька страціў свой ​бізнес і доўгі час быў беспрацоўным.

Натанс скончыў публічную школу, а затым Дэлавэрскі ўніверсітэт (1950), дзе вывучаў хімію, філасофію і літаратуру. Працаваў у Вашынгтонскім ўніверсітэце і ўніверсітэце Дж.Хопкінса ў г.Балтымар.

Даніэл Натанс быў прэзідэнтам універсітэта Дж.Хопкінса ў 1995-1996 гадах. У 1999 годзе ў Медыцынскай школе універсітэта Дж.Хопкінса заснавалі Інстытут медыцынскай генетыкі Мак-Кусака-Натанса[2], а ў 2005 годзе імем Натанса быў названы адзін з 4 каледжаў універсітэта.

Аўтар навуковых прац па структуры і функцыі генома віруса.

Выкарыстаў ферменты рэстрыктазы для даследавання структуры (карціравання) ДНК аднаго з анкагенных вірусаў. Вывучыў працэс яго рэплікацыі і транскрыпцыі, выявіў у яго геноме "анкагенны" ўчастак, атрымаў яго т.зв. эвалюцыйныя мутанты і гібрыды з адэнавірусамі.

Член Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 218. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]