Phytomyza crassiseta

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Phytomyza crassiseta
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Phytomyza crassiseta Zetterstedt, 1860


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  144253
NCBI  498655
EOL  733514

Phytomyza crassiseta — від двухкрылых роду Phytomyza, сямейства Agromyzidae.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджаны на большай частцы Еўропы, уключаючы Данію, Фінляндыю, Нарвегію, Швецыю, Нідэрланды, Люксембург, Германію, Беларусь, Канарскія астравы, Чэхію, Эстонію, мацерыковую частку Францыі, Венгрыю, мацерыковую частку Італіі, Латвію, Літву, Польшчу, Румынію і мацерыковую частку Іспаніі[1].

Таксама прысутнічае ў ЗША і Канадзе[1].

Харчавальныя расліны[правіць | правіць зыходнік]

Лічынкі харчуюцца на відах роду крынічніка (Veronica), у тым ліку такіх як крынічнік раллявы (Veronica agrestis), Veronica anagallis-aquatica, крынічнік палявы (Veronica arvensis), Veronica austriaca, крынічнік дуброўка (Veronica chamaedrys), Veronica filiformis, крынічнік плюшчалісты (Veronica hederifolia), крынічнік даўгалісты (Veronica longifolia), крынічнік персідскі (Veronica persica), Veronica montana, крынічнік лекавы (Veronica officinalis), крынічнік шчытковы (Veronica scutellata), Veronica spicata[1].

Значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Шкоднік раслін. Мініраванне звычайна пачынаецца ўздоўж краю ліста, часам пазней ператвараючыся ў другасную пляму[1].

Ворагі[правіць | правіць зыходнік]

Сярод вядомых паразітоідаў гэтага віду можна згадаць Chrysocharis orbicularis, Chrysocharis pubicornis, Cyrtogaster vulgaris, Seladerma tarsale, Chorebus alecto, Chorebus amasis, Dacnusa maculipes, Dacnusa melicerta, Dacnusa veronicae, Grammospila rufiventris, Opius levis, Phaedrotoma exigua[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]