Перайсці да зместу

Піянер (кінатэатр, Мінск): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 58: Радок 58:
Асноўная частка будынка ўяўляе сабой значны па памерах лаканічны прамавугольны [[Аб'ём (архітэктура)|аб’ём]], да якога з тыльнага фасада прылягаюць больш нізкія дапаможныя прыбудовы. [[Архітэктурны акцэнт]] зроблены на галоўным [[фасад]]зе, які вырашаны паглыбленым перспектыўным [[партал]]ам з двума сіметрычнымі ўваходамі па баках. Цэнтральная частка фасада мае [[суцэльнае зашкленне]], [[рытм (архітэктура)|рытмічна]] [[Чляненне (архітэктура)|расчлянёна]] металічным каркасам. Верхні схіл партала аформлены [[мазаіка]]й на [[казка|казачныя]] і [[Навуковая фантастыка|навукова-фантастычныя тэмы]]<ref name="ЗП"/>.
Асноўная частка будынка ўяўляе сабой значны па памерах лаканічны прамавугольны [[Аб'ём (архітэктура)|аб’ём]], да якога з тыльнага фасада прылягаюць больш нізкія дапаможныя прыбудовы. [[Архітэктурны акцэнт]] зроблены на галоўным [[фасад]]зе, які вырашаны паглыбленым перспектыўным [[партал]]ам з двума сіметрычнымі ўваходамі па баках. Цэнтральная частка фасада мае [[суцэльнае зашкленне]], [[рытм (архітэктура)|рытмічна]] [[Чляненне (архітэктура)|расчлянёна]] металічным каркасам. Верхні схіл партала аформлены [[мазаіка]]й на [[казка|казачныя]] і [[Навуковая фантастыка|навукова-фантастычныя тэмы]]<ref name="ЗП"/>.


Строга сіметрычнае вырашэнне фасада адпавядае арганізацыі ўнутранай прасторы. Будынак уключае дзве [[глядзельная зала|залы]] на 400 месцаў кожная (для кінапаказаў і тэатра лялек), вялізнае [[фае]] з [[Зімовы сад|зімовым садам]], дэкаратыўным [[басейн]]ам і дробнай [[скульптура|скульптурнай пластыкай]]. Аздобу [[інтэр’ер]]а дапаўняюць [[пано]] «Шчаслівае дзяцінства» і каваныя металічныя [[рашотка|рашоткі]] з выявамі жыхароў падводнага і ляснога царстваў, якія аддзяляюць [[антрэсоль]]ныя паверхі па баках фае<ref name="ЗП">{{крыніцы/ЗП|Мінск|363|Кінатэатр «Піянер»}}</ref>.
Строга сіметрычнае вырашэнне фасада адпавядае арганізацыі ўнутранай прасторы. Будынак уключае дзве [[глядзельная зала|залы]] на 400 месцаў кожная (для кінапаказаў і тэатра лялек), вялізнае [[фае]] з [[Зімовы сад|зімовым садам]], дэкаратыўным [[басейн]]ам і дробнай [[скульптура|скульптурнай пластыкай]]. Аздобу [[інтэр’ер]]а дапаўняюць [[пано]] «Шчаслівае дзяцінства» (мастакі [[Яўген Зайцаў]] і [[Іван Ціханаў]]), дзе дзеці розных народаў у акружэнні птушак і звяроў цешацца мірным жыццём<ref>[https://www.the-village.me/village/city/cityguide/267527-mozaika «Мозаика — это простейший способ зомбирования»: Где сохранились лучшие мозаики в Минске]. THE VILLAGE</ref>, і каваныя металічныя [[рашотка|рашоткі]] з выявамі жыхароў падводнага і ляснога царстваў, якія аддзяляюць [[антрэсоль]]ныя паверхі па баках фае<ref name="ЗП">{{крыніцы/ЗП|Мінск|363|Кінатэатр «Піянер»}}</ref>.


{{зноскі}}
{{зноскі}}

Версія ад 18:16, 11 мая 2020

Славутасць
Піянер
Уваход у кінатэатр
Уваход у кінатэатр
53°53′58″ пн. ш. 27°33′47″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль мадэрнізм
Архітэктар Георгій Уладзіміравіч Заборскі і Леанід Мендэлевіч Левін
Дата заснавання 12 лютага 1966
Дата пабудовы 1965 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000278шыфр 713Г000278
Сайт kinominska.by/objects/25
Map

«Піянер» — кінатэатр у цэнтры Мінска, размешчаны па адрасе вуліца Энгельса, 20. Дзеліць будынак з тэатрам лялек. Будынак кінатэатра і тэатра лялек — прыклад арганічнага сінтэзу архітэктуры і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва[1].

Гісторыя

Пабудаваны ў 1965 годзе па праекце архітэктараў Г. Заборскага і Л. Левіна як спецыялізаваны дзіцячы шырока-экранны кінатэатр[1]. Першапачаткова «Піянер» праектаваўся як двухзальны кінатэатр. Аднак у выніку праект быў зменены і будынак падзялілі на тэатр лялек і ўласна кінатэатр[2].

Кінатэатр адкрыўся ў лютым 1966 годзе фільмам рэжысёра Льва Голуба «Пушчык едзе ў Прагу», які быў зняты на «Беларусьфільме» і пражскай студыі «Барандаў»[2].

У 1980-я кінатэатр арганізаваў кінаклуб «Профіль», дзе праводзіліся рэтраспектывы знакамітых аўтараў. У 2000-я ў кінатэатры паказвалі знакамітыя індыйскія фільмы пры падтрымцы пасольства Індыі[2].

Станам на 2016 год ў калектыве кінатэатра быў прафесійны мастак, які працягваў маляваць гуашай афішы. Такім чынам «Піянер» заставаўся адзіным кінатэатрам у Мінску, дзе захоўвалася гэтая практыка[2].

Архітэктура

Фае з пано «Шчаслівае дзяцінства»
Уваход у тэатр лялек

Пастаўлены па рэльефе са значным перападам вышынь, што абумовіла ўзвядзенне падпорнай сценкі, умацаванай бутавым каменем, і шырокай лесвіцы[1].

Асноўная частка будынка ўяўляе сабой значны па памерах лаканічны прамавугольны аб’ём, да якога з тыльнага фасада прылягаюць больш нізкія дапаможныя прыбудовы. Архітэктурны акцэнт зроблены на галоўным фасадзе, які вырашаны паглыбленым перспектыўным парталам з двума сіметрычнымі ўваходамі па баках. Цэнтральная частка фасада мае суцэльнае зашкленне, рытмічна расчлянёна металічным каркасам. Верхні схіл партала аформлены мазаікай на казачныя і навукова-фантастычныя тэмы[1].

Строга сіметрычнае вырашэнне фасада адпавядае арганізацыі ўнутранай прасторы. Будынак уключае дзве залы на 400 месцаў кожная (для кінапаказаў і тэатра лялек), вялізнае фае з зімовым садам, дэкаратыўным басейнам і дробнай скульптурнай пластыкай. Аздобу інтэр’ера дапаўняюць пано «Шчаслівае дзяцінства» (мастакі Яўген Зайцаў і Іван Ціханаў), дзе дзеці розных народаў у акружэнні птушак і звяроў цешацца мірным жыццём[3], і каваныя металічныя рашоткі з выявамі жыхароў падводнага і ляснога царстваў, якія аддзяляюць антрэсольныя паверхі па баках фае[1].

Зноскі

Літаратура

Спасылкі