Міхаіл Іванавіч Гальшанскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Іванавіч Гальшанскі
«Гіпацэнтаўр»
«Гіпацэнтаўр»
Князь кіеўскі?!
1422 — 1432
Папярэднік Андрэй Вязынскі
Пераемнік Міхайла Балабан  (укр.)
Князь гальшанскі

Нараджэнне невядома
Смерць 1433(1433)
Род Гальшанскія
Бацька Іван Гальшанскі
Маці Агрыпіна Святаславаўна
Дзеці гл. тэкст

Міхаіл Іванавіч Гальшанскі (? — 1433), прадстаўнік роду Гальшанскіх[1].

Біяграфія

Належаў да знакамітага літоўскага княжага роду Гальшанскіх герба «Гіпацэнтаўр». Сын Івана Гальшанскага ад шлюбу з Агрыпінаю (1350/2-?), дачкою Святаслава Іванавіча Смаленскага, вялікага князя смаленскага. Сястра Агрыпіны Ганна была жонкай Вітаўта[2]. Меў братоў Данілу (загінуў у бітве пад Вількамірам (1435) на баку Свідрыгайлы), Юрыя, Сямёна, Аляксандра, Андрэя, Глеба і сястру Ульяну (была жонкай Сямёна Раманавіча Кобрынскага?!).

У 1422 годзе князь Міхаіл Іванавіч Гальшанскі згадваецца ў званні князя-намесніка кіеўскага?!.

Разам са сваім братам Сямёнам Лютым быў актыўным удзельнікам міжусобнай барацьбы паміж Жыгімонтам Кейстутавічам і Свідрыгайлам за вялікае княжанне. Спачатку Міхаіл Гальшанскі ваяваў на баку Свідрыгайлы і на чале яго войска ў чэрвені 1433 разграміў войскі Жыгімонта, якімі камандаваў Пётр Мантыгірдавіч, каля Маладзечна[1][3].

Але ў хуткім часе князі Сямён і Міхаіл Гальшанскія перайшлі на бок Жыгімонта. Верагодна, у жніўні 1433 у Барысаве Міхаіл трапіў у палон да Свідрыгайлы і быў пакараны смерцю.

Яго, як і брата Сямёна, патапілі ў Заходняй Дзвіне паблізу Віцебска.

Пячатка Міхаіла Іванавіча з выяваю збройнага кентаўра захавалася пры дакументах Мельнскай дамовы.

Mixаіл Альшанскі/Альшаніцкі ў дакументах 1439-48 гг.

У 1439-48 гадах у крыніцах згадваецца знаходжанне ў Чырвонай Русі Міхаіла Альшанскага альбо Альшаніцкага. Польская даследчыца Г. Малахоўская лічыць яго тоесным Міхаілу Гальшанскаму (адмаўляючы, такім чынам, гібель Гальшанскага у 1433 г.).[4] Ю. Вольф лічыць яго тоесным Міхаілу Канстанцінавічу Пінскаму, які ў такім разе тытулуецца ў гэтых выпадках па Альшаніцы (Міхаіл Альшаніцкі выступае з патронімам "Канстанцінавіч" на адным дакуменце Свідрыгайлы).[5]

Гэты Міхаіл быў жанаты з Марыяй, якая, магчыма, паходзіла з Чырвонай Русі. У 1440 годзе жонка падаравала яму сёлы Заланіў  (укр.), Дычкы  (укр.), Підкамінь  (укр.) у Галіцкай зямлі[6]. У 1439 годзе згаданы, як Альшанскі і Быбельскі  (руск.), таму можна выказаць здагадку, што яго жонка — дачка Ходкі Быбельскага  (укр.)[4].

Радавод

Зноскі

  1. а б Гольшанские // Иван // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 157. — 737 с.
  2. Князья Гольшанские (Ольшанские). Генеалогия русской знати. Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2012. Праверана 4 студзеня 2010.
  3. Krupska Anna. Montygierdowicz Piotr (Petrassius, Pietrasz, Petrasy), (zm. po r. 1456) // Polski Słownik Biograficzny. — Wrocław — Warszawa — Kraków — Gdańsk : Zakład Narodowy Imienia Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1976. — Tom XXI/4, zeszyt 91. — S. 675. (польск.)
  4. а б Małaczyńska Gertruda. Holszański Michał h. Hippocentaurus (zm. 1448)… — S. 589.
  5. Wolff, Kniaziowie..., ss. 14-15.
  6. Akta grodzkie i ziemskie… — T. 12. — S. 81. — № 807. (лац.)

Літаратура

  • Wolff J., Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. Warszawa, 1895.
  • Nowak P., Pokora P. Dokumenty strony polsko-litewskiej pokoju mełneńskiego z 1422 roku. — Poznań, 2004.
  • Małaczyńska Gertruda. Holszański Michał h. Hippocentaurus (zm. 1448) // Polski Słownik Biograficzny. — Wrocław — Warszawa — Kraków : Zakład Narodowy Imienia Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1961. — Tom IX/4, zeszyt 43. — S. 589. (польск.)

Спасылкі