Марыя Тэрэза Бурбон-Неапалітанская
Марыя Тэрэза | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Maria Teresa | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
6 чэрвеня 1772 Неапаль, Неапалітанскае каралеўства |
||||||
Смерць |
13 красавіка 1807 (34 гады) Вена, Аўстрыя |
||||||
Месца пахавання | Імператарскі склеп | ||||||
Род | Бурбоны | ||||||
Бацька | Фердынанд I, кароль Абедзвюх Сіцылій | ||||||
Маці | Марыя Караліна Аўстрыйская | ||||||
Муж | Франц II | ||||||
Дзеці | Марыя-Луіза Аўстрыйская, Фердынанд I, Марыя Леапальдзіна Аўстрыйская[d], Archduchess Maria Clementina, Princess of Salerno[d], Archduke Joseph Franz of Austria[d][1], Archduchess Marie Caroline Ferdinanda of Austria[d], Франц Карл Аўстрыйскі[d], Archduke Johann Nepomuk of Austria[d][1], Archduchess Amalie Theresa of Austria[d][1], Archduchess Caroline Ludovika of Austria[d][1], Archduchess Marie Caroline of Austria[d][1] і Archduchess Maria Anna of Austria[d][1] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Дзейнасць | спявачка | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марыя Тэрэза Караліна (італ.: Maria Teresa Carolina di Borbone-Napoli; 6 чэрвеня 1772, Неапаль, Неапалітанскае каралеўства — 13 красавіка 1807, Вена, Аўстрыйская імперыя) — прынцэса Неапалітанская і Сіцылійская, пасля замужжа імператрыца Свяшчэннай Рымскай імперыі, затым аўстрыйская імператрыца.
Старэйшая дачка Фердынанда I, караля Неапаля і Сіцыліі, і Марыі Караліны Аўстрыйскай, была названа ў гонар бабулі па матчынай лініі, Марыі Тэрэзіі.
15 верасня 1790 года Марыя Тэрэза ажанілася з Францам Аўстрыйскім (1768—1835), які стаў двума гадамі пазней імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі. У 1804 годзе пасля падзення Свяшчэннай Рымскай імперыі і прыняцця Францам II тытула аўстрыйскага імператара, Марыя Тэрэза стала першай аўстрыйскай імператрыцай. З трынаццаці дзяцей Франца II і Марыі Тэрэзы выжылі:
- Марыя Луіза (1791—1847), у першым шлюбе з Напалеонам Банапартам, у другім з графам Нейперг, у трэцім з графам Бомбель;
- Фердынанд I (1793—1875), імператар Аўстрыі;
- Марыя Леапальдзіна (1797—1826), у шлюбе з імператарам Бразіліі Педру I;
- Марыя Клеменціна (1798—1881), у шлюбе з сваім дзядзькам Леапольдам, прынцам Салерна;
- Марыя Караліна (1801—1832), у шлюбе з прынцам Саксоніі Фрыдрыхам Аўгустам II;
- Франц Карл (1802—1878), у шлюбе з Сафіяй Баварскай;
- Марыя Ганна (1804—1858), памерла незамужняй.
Марыя Тэрэза была другой з чатырох жонак Франца II і адзінай, якая нарадзіла яму дзяцей.