Педру I (імператар Бразіліі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Педру I, імператар Бразіліі)
Перайсці да: рух, знайсці
Педру I
парт.: Pedro I
Педру I
CoA Empire of Brazil (1822-1870).svg
сцяг
Імператар Бразіліі
12 кастрычніка 1822 — 7 красавіка 1831
Каранацыя: 1 снежня 1822
Папярэднік: тытул створаны
Пераемнік: Педру II
Адрачэнне: 7 красавіка 1831
сцяг
Кароль Партугаліі
10 сакавіка 1826 — 3 сакавіка 1828
(пад імем Педру IV)
Папярэднік: Жуан VI
Пераемнік: Марыя II
Адрачэнне: 3 сакавіка 1828
 
Дзейнасць: палітык, кампазітар, паэт
Веравызнанне: Каталіцкая царква
Нараджэнне: 12 кастрычніка 1798(1798-10-12)
Партугалія Лісабон, Партугалія
Смерць: 24 верасня 1834(1834-09-24) (35 гадоў)
Партугалія Лісабон, Партугалія
Пахаванне: Monument to the Independence of Brazil[d]
Род: Дынастыя Браганса
Бацька: Жуан VI
Маці: Карлота Жуакіна Іспанская
Жонка: 1) Марыя Леапальдзіна Аўстрыйская
2) Амелія Лейхтэнбергская[1]
Дзеці: 4 дачкі і сын
 
Аўтограф: Signature of Emperor Pedro I of Brazil.png
Манаграма: Манаграма
 
Узнагароды:
Order of the Golden Fleece Rib.gif ESP Charles III Order CROSS.svg
Ордэн Святога Андрэя Першазванага

Педру I (парт.: Pedro I; 12 кастрычніка 1798, палац Келуш — 24 верасня 1834, палац Келуш) — імператар Бразільскай імперыі c 12 кастрычніка 1822 па 7 красавіка 1831, рэгент з 7 верасня па 12 кастрычніка 1822. З 10 сакавіка 1826 па 3 сакавіка 1828 кароль Партугаліі (рэгент пры сваёй дачцы Марыі з 3 сакавіка па 3 ліпеня 1828 і з 15 сакавіка 1830 па 20 верасня 1834) як Педру IV (парт.: Pedro IV), неўзабаве пасля смерці бацькі Жуана VI перадаў прастол дачцы Марыі II.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 12 кастрычніка 1798 года ў Лісабоне. Сын партугальскага караля Жуана VI і іспанскай інфанты Карлоты Жуакіны. Імя пры нараджэнні — Педру ды Алкантара Франсішку Антоніу Жуан Карлуш Шаўер ды Паўлу Мігел Рафаэл Жуакін Жазэ Ганзага Пашкуал Кіпрыяну Серафін ды Браганса і Бурбон (Pedro de Alcântara Francisco António João Carlos Xavier de Paula Miguel Rafael Joaquim José Gonzaga Pascoal Cipriano Serafim de Bragança e Bourbon).

У 1808 годзе бег ад французскіх войскаў разам з бацькам — каралём Жуанам VI у Бразілію. З гэтай краінай апынуўся звязаны ўвесь яго далейшы лёс. У 1820 годзе, пасля рэвалюцый у Іспаніі і Партугаліі, у Бразіліі, як і ва ўсёй Лацінскай Амерыцы, пачаліся вялікія хваляванні. Сярод афіцэраў і жыхароў Рыа-дэ-Жанэйра было шмат прыхільнікаў незалежнасці. Педра спагадаў іх планам, так што ў яго твары яны бачылі свайго правадыра. У 1821 годзе Жуан VI вярнуўся ў Еўропу, пакінуўшы прынца замест сябе кіраваць калоніямі. У лютым 1822 Педру склікаў дарадчы сход і даручыў яму распрацаваць канстытуцыю для Бразіліі. У чэрвені ён сабраў Устаноўчы сход і звярнуўся да бразільцаў з заклікам да вызвалення. Пры гэтым ён высунуў лозунг: «Незалежнасць або смерць!». У кастрычніку жыхары Рыа-дэ-Жанэйра абвясцілі яго імператарам.

Імператар Педру I, які абвяшчае незалежнасць Бразіліі ў 1822. Карціна працы Франсуа-Рэнэ Маро, 1844 (фрагмент).

Да канца 1823 года ўладу новага імператара прызналі ўсе правінцыі Бразіліі, уключаючы паўночныя, якія даўно марылі пра стварэнне ўласнай дзяржавы. У 1825 годзе кароль Жуан прызнаў незалежнасць Бразіліі.

Пасля гэтага паводзіны Педру змянілася. Імператар ігнараваў палату дэпутатаў, прызначаў і змяняў міністраў паводле свайго меркавання і наогул паводзіў сябе як неабмежаваны манарх. Душыў рэспубліканскі рух, заахвочваў пранікненне англійскага капіталу.

У той жа час прыйшла вестка пра смерць Жуана ў Партугаліі. Прастол перайшоў да Педру, як да старэйшага сына. Чакалі, што ён адмовіцца ад яго на карысць свайго малодшага брата Мігела. Але Педру стаў дзейнічаць па-іншаму. У сакавіку 1828 ён адрокся ад партугальскай кароны на карысць сваёй дачкі Марыі, якой тады было ўсяго сем гадоў. Каб прымірыць усе партыі, ён заручыў яе з братам Мігелам. Але падзеі развіваліся зусім не так, як бы хацелася Педру — у 1828 годзе Мігел здзейсніў пераварот і абвясціў сябе каралём. Марыя, так і не ўступіўшы ў свае правы, павінна была бегчы з краіны. Тады ў Партугаліі вызначыліся дзве партыі: кансерватары — за Мігела, а лібералы — за Марыю. Апошніх узначаліў Педру. Але толькі ў маі 1834 пасля шэрагу паражэнняў і ўступлення іспанскіх войскаў у Партугалію Мігел адрокся ад прастола і адплыў у Геную. У жніўні Марыю абвясцілі каралевай, а Педру — рэгентам.

24 верасня 1830 года быў узнагароджаны ордэнам Св. Андрэя Першазванага[2].

Страціў Педру і бразільскі прастол. Прыхільнікі незалежнасці Бразіліі падазрона ставіліся да жадання Педру ўдзельнічаць у партугальскіх падзеях. Асцерагаліся, што ён, стаўшы каралём Партугаліі, ізноў аб'яднае абедзве дзяржавы. У 1830 годзе ў правінцыі Мінас-Жэрайс пачалося паўстанне, якое перакінулася потым на сталіцу. З-за гэтага Педру 7 красавіка 1831 года вымушаны быў адрачыся ад прастола на карысць свайго малалетняга сына Педру. Праз некалькі дзён ён з'ехаў у Еўропу.

Вайна падарвала здароўе Педру, і скончыў ён яе смяротна хворым. 24 верасня 1834 года Педру памёр ад сухот у палацы Келуш, дзе і нарадзіўся[3].

Пад уплывам Партугала, Нуньеса Гарсіі і Нейкома імператар у свабодны час сачыняў музыку. Сярод яго твораў «Credo» для салістаў, хору і аркестра, уверцюра «Te Deum», шматлікія маршы, а таксама «гімн незалежнасці Бразіліі», які ў часы кіравання Педру меў статус дзяржаўнага.

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

У 1817 годзе Педру ажаніўся з аўстрыйскай эрцгерцагіняй Марыяй Леапальдзінай (1797—1826), дачкой імператара Франца II. У іх нарадзіліся сямёра дзяцей, з якіх выжылі:

У 1829 годзе ажаніўся другі раз з Амаліяй (1812—1873), дачкой Яўгенія Багарнэ, герцага Лейхтэнбергскага. У шлюбе нарадзілася адзіная дачка:

Зноскі

  1. Лейхтенбергский герцогский дом // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.
  2. Карабанов П. Ф. Списки замечательных лиц русских / [Доп.: П. В. Долгоруков]. — М.: Унив. тип., 1860. — 112 с. — (Из 1-й кн. «Чтений в О-ве истории и древностей рос. при Моск. ун-те. 1860»)
  3. Sousa, Otávio Tarquínio de. A vida de D. Pedro I — Rio de Janeiro: José Olímpio, 1972.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]


Папярэднік:
Абвяшчэнне незалежнасці
Імператар Бразіліі
18221831
Пераемнік:
Педру II
Папярэднік:
Жуан VI
Кароль Партугаліі
18261828
Пераемнік:
Марыя II