Іван Юр’евіч Гальшанскі-Дубровіцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Юр'евіч Гальшанскі-Дубровіцкі
«Гіпацэнтаўр»
«Гіпацэнтаўр»
князь гальшанскі
1457 — 1481
Папярэднік Юрый Сямёнавіч Гальшанскі
Пераемнік Аляксандр Юр'евіч Гальшанскі
князь дубровіцкі
1457 — 1481
Папярэднік Юрый Сямёнавіч Гальшанскі
Пераемнік Сямён Юр'евіч Гальшанскі

Нараджэнне невядома
Смерць 30 жніўня 1481(1481-08-30)
Род Гальшанскія
Бацька Юрый Гальшанскі
Жонка Ганна Міхайлаўна з Чартарыйскіх
Дзеці Аўдоцця, Агрыпіна, Юрый, Юліяна-Васіліса

Іван Юр'евіч Гальшанскі-Дубро́віцкі (? — 30 жніўня 1481) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, князь гальшанскі і Дубровіцкае (14571481). Старэйшы сын князя Юрыя Сямёнавіча Гальшанскага, траюрадны брат і падручнік вялікага князя літоўскага і караля польскага Казіміра Ягелончыка[1].

Біяграфія

У 1457 годзе пасля смерці свайго бацькі Юрыя Сямёнавіча Гальшанскага Іван атрымаў у спадчыну Гальшанскае і Дубровіцкае княствы. Яго малодшы брат Сямён (пам. 1505) атрымаў Сцяпаньскае княства  (укр.).

У 1481 годзе знатныя руска-літоўскія праваслаўныя князі Іван Юр'евіч Гальшанскі, Міхаіл Алелькавіч Слуцкі і Фёдар Іванавіч Бельскі, сваякі і падручнікі Казіміра, арганізавалі змову супраць вялікага князя літоўскага. Па адной з версій, змоўшчыкі збіраліся прывабіць Казіміра ў Кобрын на вяселле князя Фёдара Бельскага і Ганны Кобрынскай, забіць яго і ўзвесці на вялікакняжацкі сталец у Вільні князя Міхаіла Алелькавіча Слуцкага. Па іншай з версій, змоўшчыкі планавалі забіць Казіміра, адарваць ад Вялікага Княства Літоўскага і далучыць да Вялікага Княства Маскоўскага ўсходнія землі ВКЛ да ракі Бярэзіна[1].

Змова ўдзельных князёў была раскрытаы ў Кіеве. Па загаду вялікага князя літоўскага Казіміра былі арыштаваныя князі Міхаіл Алелькавіч Слуцкі і Іван Юр'евіч Гальшанскі. Фёдар Іванавіч Бельскі бег з Літвы ў Маскву, страціўшы сваё ўдзельнае княства. 30 жніўня 1481 года князі князі-змоўшчыкі Іван Гальшанскі і Міхаіл Алелькавіч былі пакараныя смерцю[1] праз прылюднае абезгалоўліванне ў Кіеве.

Пасля смерці Івана Юр'евіча яго малодшыя браты Сямён (пам. 1505) і Аляксандр (пам. 1511) Гальшанскія атрымалі ў спадчыну Гальшанскае і Дубровіцкае княствы.

Сям'я

Іван Юр'евіч Гальшанскі быў жанаты з Ганнай Міхайлаўнай з Чартарыйскіх, дачкой князя Міхаіла Васілевіча Чартарыйскага. Яны мелі дзяцей Аўдоццю, Агрыпіну, Юрыя (пам. у 1536) і Юліяну-Васілісу[2].

Радавод

Зноскі

  1. а б в Гольшанские // Иван // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 157. — 737 с.
  2. Аўдоцця і Агрыпіна згаданы ў Вайтовіча, які пазначае іх пазіцыі ў Кіева-Пячэрскім памянніку адпаведна 61 і 62. гл. Войтович Л. В.  (руск.) Княжа доба на Русі: портрети еліти. — Біла Церква, 2006. ISBN 966-4585-52-4. стар. 607-608.

Літаратура

  • Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. — Warszawa, 1895.

Спасылкі