Кіеў
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Кіеў на Вікісховішчы
|
Кіеў (ст.-рус.: Кыѥвъ, укр.: Київ Вымаўленне на ўкраінскай мове , руск.: Киев) — сталіца і самы вялікі горад Украіны. Размешчаны на рацэ Днепр, у паўночнай частцы краіны. Насельніцтва (у 2007 г.) — 2 679 653 чалавек. З’яўляецца цэнтрам Кіеўскай вобласці i Кіева-Святошынскага раёна, але не ўваходзіць у іх склад, з’яўляючыся адным з двух гарадоў дзяржаўнага падпарадкавання, які мае статус, роўны да статусу вобласці (другі такі горад — Севастопаль).
Назва горада паходзіць ад імя найстарэйшага з легендарных братоў-заснавальнікаў горада — Кія.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
За паданнем, у 55 г. апостал Андрэй, пад час свайго місіянерскага падарожжа ў скіфскія землі, быў уражаны прыгажосцю прыдняпроўскіх халмоў і, спыніўшыся на месцы будучага Кіева, узвёў тут крыж і прадказаў з’яўленне на гэтым месцы горада-аплота хрысціянскай веры. Цяпер на месцы гэтага крыжа пабудавана царква, названая ў яго гонар.
Горад узнік як цэнтральнае пасяленне усходнеславянскага племені палян. Археолагі cпрачаюцца наконт даты яго заснавання. У 1982 г. быў адзначаны 1500-гадовы юбілей горада, зыходзячы з даных, за якімі ён існаваў ужо ў V стагоддзі. Але многія даследчыкі датуюць яго ўзнікненне не раней чым VII стагоддзем. Заснаванне горада прыпісваецца братам Кію, Шчэку, Хорыву і іх сястры Лебедзі.
З VIII стагоддзя горад быў заходнім фарпостам Хазарскага каганата. У некаторых дакументах Кіеў згадваецца пад назвай Самбат, што па-старажынтацюркску азначае «верхнія ўмацаванні».
Першыя летапісныя звесткі аб горадзе датуюцца 860 годам. Горад згадваецца ў сувязі з паходам Аскольда па даручэнні князя Дзіра на Царград. З другой паловы IX ст. (традыцыйная дата — 882 г.) у Кіеве ўсталёўваецца варажская дынястыя Рурыкавічаў. Горад уступае ў свой «залаты век», ператварыўшыся ў сталіцу старажытнарускай дзяржавы, вядомай пад назвай Кіеўская Русь. З пачатку X ст. горад пазбаўляецца ад хазарскай залежнасці.
У 988 г. кіеўскі князь Уладзімір увёў хрысціянства як афіцыйную рэлігію на Русі. Хрышчэнне кіеўлян адбылося 15 жніўня 988 г., на свята Успення. Першым кіеўскім мітрапалітам стаў св. Міхаіл, які ў 989 г. прыехаў у горад з Корсуні. У 1051 г. была заснавана Кіева-Пячэрская лаўра — найстаражытнейшы рускі манастыр. У гэтыя ж часы быў пабудаваны Сафійскі сабор. Першая палова XI ст. лічыцца часам найбольшага росквіту Кіева і Кіеўскай Русі.
З сярэдзіны XII ст. Кіеўская Русь трапляе ў перыяд феадальнай раздробленасці. Кіеў з’яўляецца сталіцай удзельнага княства. Падчас міжусобных войн Кіеў некалькі разоў быў разрабаваны валадарамі іншых удзельных княстваў.
Міжусобіцы прывялі да няздольнасці процістаяць знешнім пагрозам. 6 снежня 1240 г. (паводле Летапісу Аўрамкі — 19 лістапада) горад быў захоплены і разбураны мангола-татарскім войскам на чале з ханам Бытыем.
У 1362 г., у выніку перамогі на Сініх Водах, Кіеў быў далучаны да Вялікага Княства Літоўскага. З 1471 г. горад з’яўляецца цэнтрам ваяводства. Першым кіеўскім ваяводай стаў Марцін Гаштоўт. У 1494 г. горад атрымаў Магдэбургскае права.
Пазбавіўшыся ад татарскай залежнасці, Кіеў, аднак, не пазбавіўся ад іх спусташальных набегаў. У 1482 г. горад быў разбураны крымскім ханам Менглі I Гірэем. У 1527 пасля чарговага набегу татараў адбылася бітва, у якой перамагло войска ВКЛ.
У 1569 г. Кіеў перайшоў да складу Польшчы. У 1632 г. Пётр Магіла, мітрапаліт Кіеўскі і Галіцкі, заснаваў у горадзе першую ва Усходняй Еўропе праваслаўную акадэмію.
У 1648 г. горад быў заняты войскам казацкага гетмана Багдана Хмяльніцкага. У 1654 г. ён увайшоў да складу Расіі, што, пасля працяглай вайны, было замацавана Андрусаўскім мірам. У 1686 г. Кіеўская мітраполія была далучана да Маскоўскага патрыярхата.
У XIX ст. Кіеў становіцца буйным прамысловым і гандлёвым цэнтрам. У 1870 г. ён быў злучаны чыгуначнай сеткай, а ў 1892 г. у горадзе быў запушчаны першы ў Расіі і другі ў Еўропе трамвай.
У 1917 г., пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, у горадзе была абвешчана Украінская Цэнтральная Рада, пазней у гэтым жа годзе — Украінская Народная Рэспубліка са сталіцай у Кіеве. У 1918 і, канчаткова, у 1920 гг. горад быў заняты Чырвонай арміяй і ўключаны ў склад Украінскай ССР, якая ў 1922 г. ўвайшла ў склад СССР. З 1934 г. Кіеў стаў сталіцай УССР.
Горад не мінулі масавыя рэпрэсіі сталінскага часу. На тэрыторыі сяла Быкоўня (цяпер у межах Дарніцкага раёна горада) знойдзена масавае (да 100 тысяч) захараненне растраляных людзей.
Зранку 22 чэрвеня 1941 г. авіяцыя нацысцкай Германіі бамбардавала горад — менавіта гэтая бамбардзіроўка традыцыйна лічыцца першай падзеяй Вялікай Айчыннай вайны. Пад Кіевам Чырвоная Армія зазнала самае моцнае ў гэтай вайне паражэнне, страціўшы ў акружэнні больш за 600 тысяч чалавек. 19 верасня 1941 г. немцы ўвайшлі ў горад. Горад стаў цэнтрам генеральнай акругі, якая была далучана да рэйхскамісарыяту Украіна. За непрацяглы перыяд акупацыі нацысты адзначыліся шматлікімі злачынствамі, найбольш вядомае з якіх — масавы растрэл больш за 30 тысяч мірных жыхароў 29—30 верасня 1941 г. ва ўрочышчы Бабін Яр (цяпер у межах горада). 6 лістапада 1943 г. горад, амаль цалкам зруйнаваны, быў вызвалены ад нацыстаў. У 1961 г. Кіеву было прысвоена пачэснае званне горада-героя.
Горад хутка аднавіўся пасля вайны. У 1959 г., на базе ваеннага аэрадрома, быў заснаваны грамадзянскі аэрапорт Барыспаль. У лістападзе 1960 г. быў адкрыты кіеўскі метрапалітэн.
У 1977 годзе ўкраінская студыя хранікальна-дакументальных фільмаў выпусціла фільм пра гісторыю Кіева[3].
У 1980 годзе ў Кіеве прайшлі футбольныя спаборніцтвы XXII Алімпійскіх гульняў. Да гэтага мерапрыемства быў пабудаваны новы стадыён, які месціць 84 тысячы гледачоў. Цяпер стадыён носіць імя Валерыя Лабаноўскага.
У 1986 годзе некаторыя раёны горада былі забруджаны радыёактыўным пылам як вынік Чарнобыльскай катастрофы.
У 2004 годзе кіеўскі майдан Незалежнасці стаў цэнтрам масавых выступленняў празаходніх апазіцыйных сіл на чале з Віктарам Юшчанкам, вядомых як Аранжавая рэвалюцыя, якая завяршылася перамогай апазіцыі.
З лістапада 2013 па люты 2014 Кіеў стаў цэнтрам Еўрамайдана, падчас якога ў сутыкненнях з спецпадраздзяленнямі «Беркуту» ў цэнтры горада загінулі больш за сотню пратэстуючых і некалькі атрымалі цяжкія параненні.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]
Кіеў размешчаны ў сярэднім цячэнні ракі Днепр, на абодвух яе берагах. Большая частка горада, у тым ліку гістарычны цэнтр, знаходзяцца на правым беразе. З поўначы i поўдню да горада прылягаюць буйныя вадасховішчы: адпаведна Кіеўскае i Канеўскае.
Кіеў знаходзіцца на Усходне-Еўрапейскай раўніне. Правабярэжная частка размешчана на Прыдняпроўскім узвышшы, якое прымыкае да Дняпра з захаду, i моцна адрозніваецца за рэльефам ад нізіннай левабярэжнай часткі.
Горад знаходзіцца ў паўднёвай частцы Палесся — зоне мяшаных лясоў, якія на поўдзень ад горада аступова пераходзяць у лесастэпы.
Клімат[правіць | правіць зыходнік]
Горад знаходзіцца ў зоне ўмерана кантынентальнага клімату. Сярэдняя тэмпература ў ліпені — самым цёплым месяцы — складае 24,8 °C, у самым халодным месяцы — студзені — мінус 4,6 °C. Абсалютны мінімум тэмпературы — мінус 32,2 °C — быў зафіксаваны 7 i 9 лютага 1929 г., абсалютны максімум — 39,4 °C — 31.7.1936 г. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 649 мм, максімум ападкаў прыпадае на ліпень (88 мм), мінімум — на кастрычнік (35 мм). Узімку ў Кіеве ўтвараецца снежны покрыў, сярэдняя вышыня покрыву ў лютым — 20 см, максімальная — 440 см.[4]
Клімат Кіева (норма 1981—2010) | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Абсалютны максімум, °C | 11,1 | 17,3 | 22,4 | 30,2 | 33,6 | 35,0 | 39,4 | 39,3 | 33,8 | 27,9 | 23,2 | 14,7 | 39,4 |
Сярэдні максімум, °C | −0,9 | 0,0 | 5,6 | 14,0 | 20,7 | 23,5 | 25,6 | 24,9 | 19,0 | 12,5 | 4,6 | 0,0 | 12,5 |
Сярэдняя тэмпература, °C | −3,5 | −3 | 1,8 | 9,3 | 15,5 | 18,5 | 20,5 | 19,7 | 14,2 | 8,4 | 1,9 | −2,3 | 8,4 |
Сярэдні мінімум, °C | −5,8 | −5,7 | −1,4 | 5,1 | 10,8 | 14,2 | 16,1 | 15,2 | 10,2 | 4,9 | −0,3 | −4,6 | 4,9 |
Абсалютны мінімум, °C | −31,1 | −32,2 | −24,9 | −10,4 | −2,4 | 2,4 | 5,8 | 3,3 | −2,9 | −17,8 | −21,9 | −30 | −32,2 |
Норма ападкаў, мм | 36 | 39 | 37 | 46 | 57 | 82 | 71 | 60 | 57 | 41 | 50 | 45 | 621 |
Крыніца: Надвор'е і клімат |
Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]
Горад падзяляецца на 10 раёнаў
- На левым беразе Дняпра:
- На правым беразе Дняпра:
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
У X—XII стст., падчас росквіту старажытнай Русі, Кіеў быў адным з буйнейшых гарадоў Еўропы з насельніцтвам звыш 50 тысяч чалавек (па некаторых ацэнках — звыш 100 тысяч). У гэты час — для параўнання — у Лондане пражывала каля 35 тысяч чалавек, а ў найбуйнейшых нямецкіх гарадах — каля 20 тысяч.
Пасля татарскай навалы насельніцтва Кіева значна скарацілася. У канцы XVIII ст. у горадзе пражывала каля 30 тысяч чалавек.
Насельніцтва горада пачало зноў павялічвацца толькі ў XIX ст. З сярэдзіны XIX ст. і да Першай Сусветнай вайны насельніцтва Кіева павялічылася ў 8 разоў.
У савецкі час Кіеў па колькасці насельніцтва быў трэцім у Саюзе, пасля Масквы і Ленінграда. Перад Вялікай Айчыннай вайной (у 1940 г.) насельніцтва Кіева склаладала 930 тысяч чалавек. Адразу пасля вызвалення ад нацыстаў у горадзе пражывала каля 180 тысяч чалавек. Але горад хутка адраджаўся. У 1959 г. яго насельніцтва перавысіла мільён жыхароў, а ў 1979 г. — адзнаку ў два мільёны. Рост горада працягваўся і далей, але ўжо не так хутка. Гэты працэс не спыніўся, хаця значна запаволіўся, у 1990-я гады, калі агульная колькасць насельніцтва Украіны пачала скарачацца. Маючы адмоўнае значэнне натуральнага прыросту несельніцтва, Кіеў, аднак, працягвае расці за кошт перасяленцаў з рэгіёнаў Украіны. У 2001 г. яго насельніцтва склала 2 611 300 чалавек, з іх 1 219 000 (46,7 %) мужчын і 1 393 000 (53,3 %) жанчын. За апошнія дзесяцігоддзі колькасць дзяцей у горадзе скарацілася, а колькасць сталага насельніцтва значна ўзрасла.
За нацыянальным складам Кіеў спрадвеку быў усходнеславянскім горадам. Да XX ст. большасць у горадзе складала рускае насельніцтва. За данымі перапісу 1897 г., у горадзе пражывала 56,6 % рускіх, 22,2 % ўкраінцаў, 12,7 % яўрэяў і 6,7 % палякаў. У XX ст. становішча змянілася на карысць украінцаў. Паводле апошняга перапісу, доля ўкраінцаў у Кіеве складае 82,2 % (у 1989 г., калі праводзіўся папярэдні перапіс, — 72,5 %), а рускіх — 13,1 % (20,9 % у 1989 г.)
Сярод іншых нацыянальнасцей найбольш шматлікімі з’яўляюцца яўрэі (0,7 %), беларусы (0,6 %), палякі (0,3 %), армяне (0,2 %), азербайджанцы, татары, грузіны і малдаване (па 0,1 %).
Музеі[правіць | правіць зыходнік]
Транспарт[правіць | правіць зыходнік]
Кіеў — буйны транспартны вузел рэгіёну і краіны. Шмат жыхароў Беларусі абіраюць пералёты праз Кіеў, а не Мінск ці рэгіянальныя аэрапорты Беларусі
Горад мае 2 вялікія аэрапорты: Кіеў, Барыспаль, апошні знаходзіцца за мяжой горада. Чыгуначны вузел, з галоўнай станцыяй Кіеў-пасажырскі, а ў межах горада курсуе гарадская электрычка.
Сярод гарадскога транспарту з 1960 года дзейнічае метрапалітэн, а таксама аўтобус, трамвай, тралейбус, фунікулёр, і амаль што самы масавы наземны транспарт Кіева — маршрутнае таксі.
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Уладзімір Уладзіміравіч Навасяд
- Уладзімір Агрызка
- Якаў Юшкевіч
- Аляксандр Парфір’евіч Архіпенка
- Голда Меір
- Леанід Канеўскі
- Міхаіл Афанасьевіч Булгакаў
- Уладзіслаў Маркавіч Ілліч-Світыч
- Міла Куніс
- Серафім Уладзіміравіч Сабко
- Ралан Антонавіч Быкаў
- Рамэн Яфімавіч Сова
- Вацлаў Фаміч Ніжынскі
- Эмануіл Хацкелевіч Адэльскі (1891—1982) — спецыяліст у галіне цеплагазазабеспячэння і вентыляцыі. Доктар тэхнічных навук (1950), прафесар (1950).
- Аляксандр Аляксандравіч Багамолец
- Дзмітрый Ільіч Гардон (нар. 1967) — украінскі журналіст, тэлевядучы, палітык.
- Дзмітрый Георгіевіч Джангіраў
- Наталля Багданаўна Лысова (нар. 1959) — беларускі філолаг, культуролаг, педагог.
- Аляксей Анатолевіч Сарокін (нар. 1964) — беларускі архітэктар.
- Юрый Навумавіч Трахтэнберг (1938—1991) — беларускі архітэктар.
- Аляксей Фёдаравіч Фёдараў — двойчы Герой Савецкага Саюза.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
- Рыбальскі востраў
- Залатыя вароты
- Лук’янаўка
- НСК Алімпійскі
- Стадыён Спартыўнае поле
- Плошча Перамогі
- Беларускае зямляцтва пралетарскага студэнцтва
- Помнік беларусам, якія загінулі за Украіну
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ КА "Інстытут Генеральнага плана горада Кіева"
- ↑ Великий Київ
- ↑
Кіеў (1977)
- ↑ [1] Клімат Кіева
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Фота Кіева
- Будаўнічы партал Кіева
- Стары Кіеў (укр.)
- Кіеў — даведнік, фотагалерэя на партале Украіны (руск.)
- Давайце пазнаёмімся. Телекурс рускай мовы. Урок 26. Сустрэча ў Кіеве (1980 г.) (руск.)