Сяргей Апанасавіч Бандарэнка
Сяргей Апанасавіч Бандарэнка | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 19 лістапада 1956 (67 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | Беларусь |
Род дзейнасці | скульптар |
Жанр | |
Вучоба | |
Уплыў | Леанід Давідзенка |
Член у | |
Прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сяргей Апанасавіч Бандарэнка (нар. 19 лістапада 1956, Мінск) — беларускі скульптар.
Біяграфія
Скончыў у 1974 годзе Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве, у 1981 годзе — скульптурнае аддзяленне Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута. Вучыўся ў Л. Р. Давыдзенкі, А. А. Бембеля, А. А. Анікейчыка, Г. І. Мурамцава. 3 1979 удзельнік мастацкіх выставак. У 1985 годзе скончыў творчыя майстэрні Акадэміі мастацтваў СССР у З. І. Азгура[1].
Упершыню скульптурныя работы Сяргея Апанасавіча Бандарэнкі былі прадстаўлены ў японскім горадзе Сапара на Сусветнай выстаўцы ЭКСПА ў 1972 годзе. З 1985 года — член Саюза мастакоў Беларусі[1].
З 2003 года — ганаровы член Кітайскай акадэміі мастацтваў, яго працы ўключаны ў каталог 500 лепшых кітайскіх мастакоў[2].
Творчасць
Працуе ў станковай скульптуры. Матэрыял - бронза, дрэва, кераміка. У сваёй творчасці скульптар звяртаецца да шматлікіх жанраў, выкарыстоўваючы розныя матэрыялы і тэхналогіі. Але сапраўднайлюбоўю Сяргея Бандарэнкі з'яўляюцца коні[1].
Творы мастака адрозніваюцца карпатлівай працай з натурай, дбайным, віртуозным аздабленнем формы. Яго скульптуры канёў адрозніваюцца выключным падабенствам з натурай, блізкай да ілюзорнасці[1].
Сярод твораў: стэла «Трыумф», Алея алімпійскай славы (культурна-спартыўны комплекс «Мінск-Арэна»), скульптуры «Цыркавая танцоўшчыца на кані», «Клоўн з барабанам» (Беларускі дзяржаўны цырк), рэльеф «Песня пра зубра» (Нацыянальная бібліятэка, усе Мінск), «Князь Усяслаў Чарадзей» (у суаўт., г. Полацк Віцебскай вобл.).
Працы мастака выстаўляліся у Англіі, Бельгіі, Германіі, Нідэрландах, Кітаі, Манака, Польшчы, Расіі, ЗША, Францыі. Таксама скульптуры Сяргея Бандарэнкі знаходзяцца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Магілёўскага мастацкага музея, мастацкіх галерэй Масквы, Санкт-Пецярбурга, Гале, Гамбурга, Дортмунда, Мінеапаліса[3] і прыватных зборах шэрага краін Еўропы, Азіі і Амерыкі[1].
Зноскі
Літаратура
- Беларускi саюз мастакоў : энцыклапед. давед. — Мн., 1998. — С. 49.
- БД «Беларусь у падзеях i асобах»
Спасылкі
- artbondarenko.com — афіцыйны сайт Сяргея Апанасавіча Бандарэнка.
- Ход канём (бел.)
- Бронзовая конница Сергея Бондаренко (руск.)
- Нарадзіліся 19 лістапада
- Нарадзіліся ў 1956 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Асобы
- Скульптары паводле алфавіта
- Скульптары СССР
- Скульптары Беларусі
- Скульптары XX стагоддзя
- Скульптары XXI стагоддзя
- Выпускнікі Гімназіі-каледжа мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Лаўрэаты Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва
- Мастакі паводле алфавіта