Магілёўскі абласны мастацкі музей імя Паўла Масленікава

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Магілёўскі мастацкі музей)
Jump to navigation Jump to search
Магілёўскі абласны мастацкі музей імя Паўла Масленікава
Магілёў, былы пазямельна-сялянскі банк, foto by futureal.jpg
Будынак былога пазямельна-сялянскага банка, у якім размяшчаецца музей
Заснаваны 1990
Месцазнаходжанне Магілёў, вул. Міронава, 33
maslenikov.iatp.by
Commons-logo.svg Магілёўскі абласны мастацкі музей імя Паўла Масленікава на Вікісховішчы

Магілёўскі абласны мастацкі музей імя Паўла Масленікава — заснаваны ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб музеях і музейных фондах Рэспублікі Беларусь», адкрыты рашэннем выканаўчага камітэта Магілёўскага абласнога савета дэпутатаў № 13 ад 19 лістапада 1990 года.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 студзеня 1996 года Магілёўскаму абласному музея было прысвоена імя Паўла Васільевіча Масленікава.

Будынак[правіць | правіць зыходнік]

Музей размяшчаецца ў будынку, які з'яўляецца помнікам архітэктуры пачатку ХХ стагоддзя. Будынак узвялі ў 19031914 гадах з рысамі мадэрну, псеўдарускага стылю і позняга класіцызму[1].

Калекцыя[правіць | правіць зыходнік]

У наш час калекцыя музея складаецца са збору помнікаў рэалістычнага мастацтва XVII—XIX стст. (140 адзінак), калекцыі беларускай школы іканапісу, твораў мастакоў Магілёўшчыны: В. К. Бялыніцкі-Бірулі, У. Кудрэвіча, А. Бархаткова, В. Грамыкі, М. Беляніцкага, П. Масленікава, Л. Марчанкі, М. Федарэнкі, Ф. Кісялёва, Г. Конанавай, М. і Р. Таболічаў, В. Юрковай, У. Шпартава, У. Рубцова і іншыя[2].

У культуры[правіць | правіць зыходнік]

Мастацкі музей у Магілёве на аверсе банкноты ў 200 000 бел. рублёў

Выява музея змяшчаецца на беларускай банкноце вартасцю ў 200 000 рублёў.[3]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]