Агародніцкі сельсавет (Камянецкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Агародніцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Камянецкі раён
Уключае 15 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Агароднікі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 1 403
Агародніцкі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Агаро́дніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Агароднікі.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Высокаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Камянецкага раёна. У 1962—1964 гадах меў назву 2-і Агародніцкі сельсавет у сувязі з далучэннем да Камянецкага раёна, дзе ўжо існаваў Агародніцкі сельсавет[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1403 чалавекі[2], з іх 80,0 % — беларусы, 11,1 % — украінцы, 6,5 % — рускія[3].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.