Агародніцкі сельсавет (Камянецкі раён, 1940—1964)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Агародніцкі сельсавет
Краіна Flag of Byelorussian SSR.svg Беларуская ССР
Уваходзіў у Камянецкі раён
Адміністрацыйны цэнтр Агароднікі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 14 красавіка 1964

Агаро́дніцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Агароднікі.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Войскага сельсавета, у склад сельсавета з Вярховіцкага сельсавета Высокаўскага раёна перададзена вёска Гершоны[1]. У 1962—1964 гадах меў назву 1-ы Агародніцкі сельсавет у сувязі з далучэннем да Камянецкага раёна Агародніцкага сельсавета скасаванага Высокаўскага раёна[2]. 14 красавіка 1964 года скасаваны, тэрыторыя далучана да адноўленага Войскага і Дзмітровіцкага сельсаветаў.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2007. С. 7, 14.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.