Слабодкаўскі сельсавет (Бабруйскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Слабодкаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Бабруйскі раён
Уключае 15 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Слабодка
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 3 538
Часавы пояс +2
Код аўтам. нумароў 6

Слабо́дкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Слабодка.

Гісторыя

20 жніўня 1924 года ў складзе 1-га Бабруйскага раёна Бабруйскай акругі БССР быў утворан Каменскі сельсавет з цэнтрам у вёсцы Каменка, з 4 жніўня 1927 года сельсавет у складзе аб’яднанага Бабруйскага раёна Бабруйскай акругі (да 26 ліпеня 1930) БССР[1]. з 20 лютага 1938 года — ў складзе Магілёўскай вобласці, 20 верасня 1944 года быў перададзены ў склад Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета быў перанесены ў Слабодку і сельсавет быў пераіменаваны ў Слабодкаўскі сельсавет[2].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3538 чалавек[3], з іх 76,7 % — беларусы, 10,7 % — рускія[4].

Зноскі

  1. КАМЕНКА // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2008. С. 180
  2. СЛАБОДКА // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2008. С. 205
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі