Глушанскі сельсавет
Глушанскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Бабруйскі раён |
Уключае | 30 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Глуша |
Дата ўтварэння | 22 лютага 2013 |
Насельніцтва (2009) | 1 319 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Глуша́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — пасёлак Глуша.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
23 снежня 2011 года статус гарадскога пасёлка Глуша паніжаны да пасёлка[1].
22 лютага 2013 года Глушанскі пасялковы савет (у складзе пасёлкаў Глуша і Дачнае, вёскі Карабаўшчына) пераўтвораны ў сельсавет[2].
20 лістапада 2013 года ў склад сельсавета перададзеныя вёскі Баркі, Глуша, Дойнічава, Забудзькі, Навасёлкі, Пакроўка, Слабада ліквідаванага Восаўскага сельсавета, а таксама пасёлкі Красны Агарод, Ляды, Красная Зара і вёскі Гародчына, Двор-Глуша, Дворышча, Каменка, Кіслаўшчына, Красновічы, Круглоніва, Ленінцы, Лужанец, Масты, Палошкава, Пасека, Рымаўцы, Трусаўшчына, Фартуны, Харошыя, Ясёны, якія ўваходзілі ў склад ліквідаванага Гарохаўскага сельсавета[3].
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
Насельніцтва Глушанскага пассавета паводле перапісу 2009 года — 1319 чалавек[4], з іх 79,4 % — беларусы, 17,8 % — рускія[5].
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Алесь Адамовіч — беларускі пісьменнік.
Зноскі
- ↑ «Об отнесении городского поселка Глуша к категории сельских населенных пунктов». Решение Бобруйского районного Совета депутатов от 23 декабря 2011 г. № 12-7(руск.)
- ↑ Об изменениях в административно-территориальном устройстве Бобруйского и Кировского районов Могилевской области (руск.) (pdf).
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области». Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1(руск.)
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.