Перайсці да зместу

Цялушскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цялушскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Бабруйскі раён
Уключае 11 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Цялуша
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 194
Часавы пояс +2
Тэлефонны код 225
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

Цялу́шскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Цялуша.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бабруйскага 1-га раёна Бабруйскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Бабруйскага раёна Бабруйскай акругі БССР[1]. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бабруйскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1535 чалавек[2], з іх 91,5 % — беларусы, 7,0 % — рускія, 1,0 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года — 1194 чалавекі[4].

Зноскі

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.