Цялушскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 15:26, 21 снежня 2018, аўтар Igro by (размовы | уклад) (Новая старонка: '{{Адміністрацыйная адзінка |Колер1 = {{Колер|Беларусь}} |Колер2 = |Белару...')
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Цялушскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Бабруйскі раён
Уключае 11 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Цялуша
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 1 535
Часавы пояс +2
Тэлефонны код 225
Код аўтам. нумароў 6

Цялу́шскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Цялуша.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе 1-га Бабруйскага раёна Бабруйскай акругі БССР, з 4 жніўня 1927 года ў складзе аб’яднанага Бабруйскага раёна Бабруйскай акругі (да 26 ліпеня 1930) БССР[1]. з 20 лютага 1938 года — ў складзе Магілёўскай вобласці, 20 верасня 1944 года быў перададзены ў склад Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці.

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1535 чалавек[2], з іх 91,5 % — беларусы[3].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі