Гарохаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 16:26, 21 снежня 2018, аўтар Igro by (размовы | уклад) (Новая старонка: '{{Адміністрацыйная адзінка |Колер1 = {{Колер|Беларусь}} |Колер2 = |Белару...')
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Гарохаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Бабруйскі раён
Уключае 30 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Гарохаўка
Дата ўтварэння 20 снежня 1982
Дата скасавання 20 лістапада 2013
Насельніцтва (2009) 822
Часавы пояс UTC+03:00

Гаро́хаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Гарохаўка.

Гісторыя

У склад Гарохаўскага сельсавета ўваходзілі да 1967 года пасёлкі Багушоўка, Чырвоная Дубрава, Чырвоная Hiвa, Заручэўе, Падчэрня, вёска Сулева[1]

23 снежня 2011 года ліквідаваныя населеныя пункты Дзеўчын і Кліны[2].

У 2013 годзе сельсавет ліквідаваны, пасёлкі Красны Агарод, Ляды, Красная Зара, вёскі Гародчына, Двор-Глуша, Дворышча, Каменка, Кіслаўшчына, Красновічы, Круглоніва, Ленінцы, Лужанец, Масты, Палошкава, Пасека, Рымаўцы, Трусаўшчына, Фартуны, Харошыя, Ясёны перададзеныя Глушанскаму сельсавету; вёскі Аколіца, Астравы, Гарохаўка, Лагадаўка, Макараўка, Мартынаўка, Мачулкі, Пятровічы, Рагаселле, Спорнае перададзеныя Гарбацэвіцкаму сельсавету[3].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 822 чалавекі[4], з іх 93,1 % — беларусы[5].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі