Буркоўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 15:45, 29 студзеня 2019, аўтар Igro by (размовы | уклад) (дапаўненне)
Буркоўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Брагінскі раён
Уключае 12 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Буркі
Дата ўтварэння 6 снежня 1926
Насельніцтва
  • 1 034 чал. (2019)
Часавы пояс UTC+03:00

Буркоўскі сельсаветсельскі савет на паўночным захадзе Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Буркі.

Гісторыя

Быў утвораны 6 снежня 1926 года ў Брагінскім раёне Рэчыцкай акругі. З 9 чэрвеня 1927 года па 26 ліпеня 1930 года ў складзе Гомельскай акругі. З 15 студзеня 1938 года ў складзе Палескай, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. Скасаваны 26 лістапада 1959 года, увайшоў у Астраглядаўскі сельсавет. У 1987 годзе, пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС, цэнтр сельсавета перанесены з Астраглядаў у Буркі, 18 сакавіка 2005 года сельсавет перайменаваны ў Буркоўскі[1]. 1 снежня 2009 года ў склад Буркоўскага сельсавета ўключана тэрыторыя ліквідаванага Мікуліцкага сельсавета[2].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 646 чалавек[3], з іх 97,1 % — беларусы[4].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі