Новаялчанскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 17:31, 29 студзеня 2019, аўтар Igro by (размовы | уклад) (дапаўненне)
Новаялчанскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Брагінскі раён
Уключае 9 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Краснае
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Насельніцтва 1 143[1]
Часавы пояс +2
Код аўтам. нумароў 3

Новаялчанскі сельсавет — сельсавет на паўднёвым усходзе Брагінскага раёна (Гомельская вобласць). Адміністрацыйны цэнтр — вёска Краснае.

Гісторыя

8 снежня 1926 года быў створаны Ялчанскі сельсавет у складзе Камарынскага раёна Рэчыцкай акругі. З 9 чэрвеня 1927 года па 26 ліпеня 1930 года ў складзе Гомельскай акругі. З 15 студзеня 1938 года ў складзе Палескай, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў Брагінскім раёне. 20 кастрычніка 1964 года сельсавет быў пераіменаваны ў Новаялчанскі сельсавет.

26 верасня 2006 года ў склад сельсавета былі перададзеныя ўсе населеныя пункты — Асарэвічы, Вялле, Галкі — ліквідаванага Асарэвіцкага сельсавета[2].

20 жніўня 2008 года былі ліквідаваныя населеныя пункты Капоранскія Ляды, Людзвіноў і Старыя Ляды[3].

29 студзеня 2010 года адміністрацыйны цэнтр сельсавета быў перанесены з вёскі Новая Ёлча ў вёску Краснае[4].

Па тэрыторыі сельсавета праходзіць чыгунка Чарнігаў — Прыпяць.

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1255 чалавек[5], з іх 92,9 % — беларусы[6].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі