Азёрскі сельсавет (Гродзенскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Азёрскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Гродзенскі раён
Уключае 17 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Азёры
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 3 453
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Азё́рскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Азёры.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Скідзельскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. Цэнтр — гарадскі пасёлак Азёры. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Стралецкага сельсавета[1]. 16 снежня 1955 года статус Азёраў паніжаны да вёскі. З 25 снежня 1962 года ў Гродзенскім раёне. 22 верасня 1975 года да сельсавета далучана частка скасаванага Жытамлянскага сельсавета.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3453 чалавекі[2], з іх 81,2 % — беларусы, 9,4 % — палякі, 7,1 % — рускія[3].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.