Асарэвіцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Асарэвіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Брагінскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Асарэвічы
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Дата скасавання 26 верасня 2006
Насельніцтва (2006) 548
Часавы пояс UTC+03:00

Асарэвіцкі сельсавет (руск.: Асаревичский сельский совет) — былы сельсавет на паўднёвым усходзе Брагінскага раёна (Гомельская вобласць) на правым беразе ракі Днепр. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Асарэвічы.

Гісторыя

Быў утвораны 8 снежня 1926 года ў Камарынскім раёне Рэчыцкай акругі. З 9 чэрвеня 1927 года па 26 ліпеня 1930 года ў складзе Гомельскай акругі. З 15 студзеня 1938 года ў складзе Палескай, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў Брагінскім раёне.

Уключаў тры вёскі. Насельніцтва (01.01.2006) налічвалася 548 чалавек, з якіх 50 ва ўзросце да 16 гадоў, 252 — у працаздольным і 246 — старэйшым за працаздольны. Колькасць гаспадарак 280.

Сельсавет скасаваны 26 верасня 2006 года, населеныя пункты ўвайшлі ў склад Новаялчанскага сельсавета[1].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі