Хажоўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 13:23, 31 сакавіка 2019, аўтар D.L.M.I. Bel (размовы | уклад) (Новая старонка: '{{Адміністрацыйная адзінка |Колер1 = {{Колер|Беларусь}} |Колер2 = |Белару...')
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Хажоўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Маладзечанскі раён
Уключае 31 населены пункт
Адміністрацыйны цэнтр Хажова
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940,
10 чэрвеня 1965
Дата скасавання 11 верасня 1959
Насельніцтва (2009) 1 376
Часавы пояс UTC+03:00
Паштовыя індэксы 222330
Код аўтам. нумароў 5

Хажо́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Хажова.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Хажэўскі сельсавет у складзе Маладзечанскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Хажэва. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 11 верасня 1959 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Цюрлеўскага сельсавета. 10 чэрвеня 1965 года сельсавет утвораны зноў у складзе Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. 5 сакавіка 1981 года сельсавет перайменаваны ў Хажоўскі, а цэнтр — у Хажова. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Хоўхлаўскага сельсавета (13 населеных пунктаў: Абухаўшчына, Броды, Бярозаўцы, Віткоўшчына, Задварцы, Кукава, Лучанскія, Мацукоўшчына, Пекары, Сухапараўшчына, Хоўхлава, Чахі, Шараі) і частка Цюрлёўскага сельсавета (4 населеныя пункты: Адамавічы, Гаравіны, Мыслевічы, Рагазы)[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (14 населеных пунктаў) — 1376 чалавек[2], з іх 94,4 % — беларусы, 4,4 % — рускія[3].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.