Гарбавіцкі сельсавет (Калінкавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гарбавіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Калінкавіцкі раён
Уключае 6 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Гарбавічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 1 847
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Гарбаві́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска[1]) Гарбавічы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Антонаўскі сельсавет у складзе Калінкавіцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Антонаўка. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Калінкавіцкім раёне БССР. З 27 верасня 1930 года ў Мазырскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці. З 3 ліпеня 1939 года ў Калінкавіцкім раёне Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 28 чэрвеня 1973 года перайменаваны ў Гарбавіцкі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Гарбавічы[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1847 чалавек[3], з іх 93,2 % — беларусы, 3,5 % — рускія[4].

Зноскі

  1. Решение Калинковичского районного Совета депутатов от 12 февраля 2010 г. № 188 О преобразовании деревни Горбовичи Калинковичского района в агрогородок
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 чэрвеня 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 27 (1401).
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.