Жалудоцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 11:17, 30 красавіка 2019, аўтар D.L.M.I. Bel (размовы | уклад) (Новая старонка: '{{Адміністрацыйная адзінка |Колер1 = {{Колер|Беларусь}} |Колер2 = |Белару...')
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Жалудоцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Шчучынскі раён
Уключае 25 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Жалудок
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940,
26 лютага 2013
Дата скасавання 20 лістапада 1973
Насельніцтва (2009) 1 577
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Жалудо́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Жалудок.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Жалудоцкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Фарны Канец. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў гарадскі пасёлак Жалудок[1]. З 17 красавіка 1962 года ў склдзе Шчучынскага раёна. 17 студзеня 1969 года да сельсавета далучана частка скасаванага Дубраўскага сельсавета. 20 лістапада 1973 года сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзены ў падпарадкаванне Жалудоцкаму пассавету. 26 лютага 2013 года Жалудоцкі пассавет рэарганізаваны ў сельсавет[2].

Насельніцтва пассавета паводле перапісу 2009 года (24 населеныя пункты без Жалудка) — 1577 чалавек[3], з іх 55,4 % — палякі, 40,8 % — беларусы, 3,2 % — рускія[4].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 февраля 2013 г. № 223 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Щучинского района Гродненской области
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.