Каўпеніцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каўпеніцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Баранавіцкі раён
Уключае 10 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Малая Каўпеніца
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 26 чэрвеня 2013
Насельніцтва
  • 3 386 чал. (2009)
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Каўпе́ніцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Малая Каўпеніца.

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Навамышскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. З 8 красавіка 1957 года ў складзе Баранавіцкага раёна. 22 сакавіка 1962 года да сельсавета далучана частка скасаванага Лаўрынавіцкага сельсавета (населеныя пункты Адахаўшчына I, Адахаўшчына II, Адахаўшчына III, Бор, Гірава, Дубава, Заброддзе, Лаўрынавічы і Якімавічы)[1]. 29 жніўня 2012 года Рашэннем Баранавіцкага раённага Савета дэпутатаў скасавана вёска Анісімавічы[2]. 26 чэрвеня 2013 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Крошынскага (вёскі Адахаўшчына, Гірава, Дубава, Заброддзе, Лаўрынавічы, Якімавічы) і Сталовіцкага (вёскі Антонава, Вялікая Каўпеніца, Малая Каўпеніца, Новы Свет) сельсаветаў[3].

Склад

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 10 вёсак[4]:

Населены пункт SOATO Каардынаты
вёска Адахаўшчына 1 204 826 001 53°09′12″ пн. ш. 26°09′13″ у. д.HGЯO
вёска Антанова 1 204 826 011 53°09′51″ пн. ш. 25°58′29″ у. д.HGЯO
вёска Вялікая Каўпеніца 1 204 826 016 53°09′44″ пн. ш. 26°02′14″ у. д.HGЯO
вёска Гірава 1 204 826 021 53°07′43″ пн. ш. 26°05′54″ у. д.HGЯO
вёска Дубава 1 204 826 026 53°09′23″ пн. ш. 26°06′33″ у. д.HGЯO
вёска Заброддзе 1 204 826 031 53°08′56″ пн. ш. 26°08′34″ у. д.HGЯO
вёска Лаўрынавічы 1 204 826 036 53°09′08″ пн. ш. 26°07′49″ у. д.HGЯO
вёска Малая Каўпеніца 1 204 826 041 53°10′30″ пн. ш. 26°01′39″ у. д.HGЯO
вёска Новы Свет 1 204 826 046 53°10′54″ пн. ш. 26°03′37″ у. д.HGЯO
вёска Якімавічы 1 204 826 051 53°09′59″ пн. ш. 26°08′33″ у. д.HGЯO

Зноскі

  1. Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  2. Решение Барановичского районного Совета депутатов от 29 августа 2012 г. № 124 Об упразднении сельских населенных пунктов Барановичского района
  3. Решение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 286 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области
  4. Дадзеныя на 11.02.2011

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.