Вензавецкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 15:40, 27 снежня 2019, аўтар D.L.M.I. Bel (размовы | уклад) (Новая старонка: '{{Адміністрацыйная адзінка |Колер1 = {{Колер|Беларусь}} |Колер2 = |Белару...')
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Вензавецкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Дзятлаўскі раён
Уключае 18 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Вензавец
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 1 832
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4
Афіцыйны сайт

Вензаве́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Вензавец.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Юравіцкі сельсавет у складзе Дзятлаўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Юравічы. З 8 студзеня 1954 года ў Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Міроўшчынскага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Слонімскага раёна. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Дзятлаўскага раёна. 12 лістапада 1973 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Вензавец, сельсавет перайменаваны ў Вензавецкі сельсавет. 13 ліпеня 2007 года 10 населеных пунктаў (вёскі Апаліна-Басіна, Вянскі, Запашка, Каменка, Нямковічы, Пацаўшчына, Рэпішча, Сіратаўшчына, Труханавічы, Яцвезь) перададзены ў склад Дзятлаўскага сельсавета, у склад сельсавета са скасаванага Гярбелевіцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Белякі, Буйкі, Сачыўляны, Сцяткоўшчына і Явар)[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1832 чалавекі[3], з іх 90,1 % — беларусы, 4,4 % — палякі, 4,0 % — рускія[4].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 13 июля 2007 г. № 43 О решении вопросов административно-территориального устройства Дятловского района
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.