Войневіцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Войневіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Дзятлаўскі раён
Уключае 15 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Войневічы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 508
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4
Афіцыйны сайт

Во́йневіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Войневічы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Піронімскі сельсавет у складзе Казлоўшчынскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Піронім. З 8 студзеня 1954 года ў Гродзенскай вобласці. 30 сакавіка 1957 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Войневічы, сельсавет перайменаваны ў Войневіцкі сельсавет. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Слонімскага раёна. З 6 студзеня 1965 года ў складзе Дзятлаўскага раёна. 21 снежня 2009 года ў склад сельсавета з Раготнаўскага сельсавета перададзены 7 вёсак: Вялікія Шастакі, Горка, Даўгялавічы, Зарэчча, Лядзіны, Спасюкі і Студзераўшчына[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (8 населеных пунктаў) — 508 чалавек[2], з іх 95,3 % — беларусы, 2,6 % — рускія, 1,2 % — палякі[3].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.