Путчынскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Путчынскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Дзяржынскі раён
Уключае 52 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Путчына
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 1 885
Путчынскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Пу́тчынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. пасёлак) Путчына.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Койданаўскага раёна Менскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Путчына. У 1927 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Татаршчына. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Койданаўскім раёне БССР. З 25 ліпеня 1931 года Путчынскі нацыянальны польскі сельсавет. З 23 сакавіка 1932 года ў Койданаўскім нацыянальным польскім раёне. З 29 чэрвеня 1932 года ў складзе Дзяржынскага раёна. З 31 ліпеня 1937 года ў складзе Заслаўскага раёна. 23 жніўня 1937 года рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Заслаўскім раёне Мінскай вобласці. З 4 лютага 1939 года ў складзе Дзяржынскага раёна. 8 красавіка 1957 года да сельсавета далучана частка скасаванага Вертнікаўскага сельсавета (9 населеных пунктаў: Бальдзюкі, Вертнікі, Галышова, Глушынцы, Каўшова, Кулакоўцы, Мілашы, Нарэйкі і Скірмантава)[1]. 30 кастрычніка 1981 года цэнтр сельсавета перанесены ў пасёлак Путчына. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Волменскага сельсавета (18 населеных пунктаў: аграгарадок Волма, вёскі Антонаўшчына, Валмечка, Васілеўшчына, Жытнае, Загайна, Залатары, Лявонцы, Міхалеўшчына, Міхалова, Мянькі, Падзерычы, Рудзеўшчына, Свідоўшчына, Сурціны, Хімарады, Шчэпкі, Янкоўцы)[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (34 населеныя пункты) — 1885 чалавек[3], з іх 88,4 % — беларусы, 6,7 % — рускія, 3,0 % — палякі, 1,0 % — украінцы[4].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.
  2. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.