Аляксандр Дажбог Сапега

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Дажбог Сапега
Аляксандр Дажбог Сапега
Аляксандр Дажбог Сапега
Герб «Ліс»
Герб «Ліс»
8-ы Кашталян віцебскі
1613 — 1615
Папярэднік Міхал Друцкі-Сакалінскі
Пераемнік Мікалай Вольскі

Нараджэнне 1585(1585)
Смерць студзень 1635
Месца пахавання
Род Сапегі
Бацька Рыгор Сапега
Маці Соф'я Стравінская
Жонка Альжбета Хадкевіч
Дзеці Ганна, Крысціна Канстанцыя
Веравызнанне кальвінізм
Званне ротмістр
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Дажбог Сапега (Аляксандр Багдан, Аляксандр Тэадат) (1585 — студзень 1635) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія

Вучыўся ў езуіцкім калегіўме ў Брунсбергу (Браневе). Падкаморы віцебскі з 1606, староста аршанскі з 1610, кашталян віцебскі ў 1613—1615 (адмовіўся ад пасады), староста прапойскі і чачэрскі з 1622, крычаўскі (да 1631), чашнік ВКЛ у 1631—1632. Удзельнічаў у баях за Смаленск у час вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609—1618.

У 1621 браў удзел у Хоцінскай бітве, дзе пасля смерці гетмана Яна Кароля Хадкевіча прыняў камандаванне літоўскім войскам.

У 1627 удзельнічаў у вайне са Швецыяй за Інфлянты.

У 1631 атрымаў пасаду вялікага літоўскага чашніка, але хутка адмовіўся ад яе з-за дрэннага стану здароўя.

Заснаваў касцёл і кляштар дамініканцаў у Астроўне (Віцебскае ваяводства).

Сям'я

Паходзіў з чарэйскай лініі магнацкага роду Сапегаў, сын Рыгора і Соф'і Стравінскай, пляменнік вялікага літоўскага канцлера Льва Сапегі.

Меў брата Крыштафа Стэфана.

Ажаніўся ў 1613 годзе з Альжбетай Хадкевіч (памерла пасля 1630), дачкой віленскага кашталяна Гераніма Хадкевіча. Меў з ёй дзяцей:

Зноскі

Спасылкі