Чонкаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чонкаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Гомельскі раён
Уключае 3 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Чонкі
Дата ўтварэння 30 снежня 1927
Насельніцтва (2009) 3 397
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Чо́нкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — пасёлак Чонкі.

Утвораны 30 снежня 1927 года як Сеўрукоўскі сельсавет у складзе Гомельскага раёна Гомельскай акругі БССР, у склад сельсавета ўключана тэрыторыя скасаванага Хутарскага сельсавета. Цэнтр — вёска Сеўрукі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Гомельскім раёне БССР. З 10 лютага 1931 года ў межах гарадской рысы горада Гомеля. З 27 ліпеня 1937 года ў складзе Гомельскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. 28 красавіка 1988 года цэнтр сельсавета перанесены ў пасёлак Чонкі, сельсавет перайменаваны ў Чонкаўскі. 17 мая 2007 года ў склад Гомеля ўключаны пасёлак Хутар[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3397 чалавек[2], з іх 86,9 % — беларусы, 8,5 % — рускія, 3,0 % — украінцы, 0,5 % — азербайджанцы[3].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.