Васіль Кузьміч Касцючэнка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Кузьміч Касцючэнка
Фатаграфія
Дата нараджэння 25 лютага 1953(1953-02-25) (71 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Дзеці Алег Васілевіч Касцючэнка
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Жанр тэматычная карціна, партрэт, пейзаж
Вучоба
Уплыў на Дзяніс Барсукоў
Узнагароды
Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
Сайт kostiuchenko.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Васіль Кузьміч Касцючэнка (25 лютага 1953, в. Васільеўка Добрушскага раёна) — беларускі мастак-жывапісец.

Біяграфія

У 1974 скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута.

З 1976 пачаў удзельнічаць у мастацкіх выставах.

З 1987 па 2000 выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы імя А. К. Глебава.

У 1998 быў прыняты ў Беларускі саюз мастакоў.

У 2007 атрымаў Спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне выяўленчага мастацтва.

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондах Беларускага саюза мастакоў, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Валагодскай карціннай галерэі, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава.

Персанальныя выстаўкі

  • 2006 — Galleri Kretsen, Швецыя
  • 2006 — персанальная выстаўка, галерэя Балтыйскага Арт-мастацтва, Вільнюс
  • 2006 — галерэя «Тызенгауз», Гродна
  • 2008 — «Імёны», ЦДМ, Масква
  • 2009 — «Цеплыня колеру», Нацыянальны мастацкі музей Беларусі, Мінск[1]
  • 2011 — «Знак вады», Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск[2]
  • 2014 — «Зямляне», персанальная выстава, Палац мастацтва, Мінск[3]
  • 2015 — «Каляровыя аповеды», Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск[4]

Зноскі

Спасылкі