Рассветаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рассветаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Добрушскі раён
Уключае 15 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Рассвет
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Насельніцтва (2009) 1 791
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Рассве́таўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Добрушскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — пасёлак Рассвет.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Мар’інскі сельсавет у складзе Добрушскага раёна Гомельскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Мар’іна. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Веткаўскага раёна. 30 снежня 1927 года рэарганізаваны ў Мар’інскі нацыянальны рускі сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Веткаўскім раёне БССР. У 1935 годзе рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. З 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Добрушскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. 25 лютага 1977 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Рассвет, сельсавет перайменаваны ў Рассветаўскі. 26 кастрычніка 1989 года ў склад сельсавета з Крупецкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў. У 2005 годзе цэнтр сельсавета атрымаў статус пасёлка. 1 снежня 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дзям’янкаўскага сельсавета (5 населеных пунктаў: вёскі Бярозкі, Дзям’янкі, Дубовы Лог, Лявонцьева і Млынок)[1]. 28 лістапада 2011 года скасавана вёска Млынок[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (11 населеных пунктаў) — 1791 чалавек[3], з іх 91,0 % — беларусы, 5,8 % — рускія, 2,0 % — украінцы, 0,4 % — цыганы[4].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.