Крупецкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крупецкі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Добрушскі раён
Уключае 1 населены пункт
Адміністрацыйны цэнтр Крупец
Дата ўтварэння 30 снежня 1927
Насельніцтва (2009) 1 203
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Кру́пецкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Добрушскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр і адзіны населены пункт — аграгарадок Крупец.

Утвораны 30 снежня 1927 года ў складзе Церахоўскага раёна Гомельскай акругі БССР шляхам аб’яднання скасаваных Навакрупецкага, Навашляхаўскага, Новажыццёўскага і Старакрупецкага сельсаветаў. Цэнтр — вёска Новы Крупец. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Церахоўскім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе Добрушскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. 14 красавіка 1960 года ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Добрушскага гарсавета перададзены пасёлак Зара[1]. У 1963 годзе ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Добрушскага гарсавета перададзены пасёлак Зара Новай Жызні[2]. 29 жніўня 1974 года скасаваны пасёлкі Ляскі I і Ляскі II[3]. 26 кастрычніка 1989 года 5 населеных пунктаў былі перададзены ў склад Рассветаўскага сельсавета. 10 чэрвеня 2014 года вёскі Новы Крупец і Стары Крупец аб’яднаны ў адзін населены пункт — аграгарадок Крупец[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (2 населеныя пункты) — 1203 чалавекі[5], з іх 90,2 % — беларусы, 6,2 % — рускія, 1,6 % — цыганы, 1,2 % — украінцы, 0,6 % — малдаване[6].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 8.
  2. Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 снежня 1962 г. і выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 24 студзеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009).
  3. Рашэнні выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 жніўня і 26 верасня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 34 (1444).
  4. Решение Добрушского районного Совета депутатов от 10 июня 2014 г. № 10 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Добрушского района Гомельской области
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.