Перайсці да зместу

Жгунскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жгунскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Добрушскі раён
Уключае 2 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Жгунь
Дата ўтварэння 8 снежня 1926,
2 верасня 1975
Дата скасавання 16 ліпеня 1954
Насельніцтва (2019) 1 607
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Жгу́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Добрушскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Жгунь.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Добрушскага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Гомельскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Вадапойскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Гомельскім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Добрушскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Жгуна-Будскага сельсавета[1].

2 верасня 1975 года Жгуна-Будскі сельсавет перайменаваны ў Жгунскі[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1801 чалавек[3], з іх 88,5 % — беларусы, 8,7 % — рускія, 1,9 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 1607 чалавек[5].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 верасня 1975 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 33 (1479).
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2016. Праверана 27 мая 2021.
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.