Івакаўскі сельсавет
Івакаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Добрушскі раён |
Уключае | 3 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Івакі |
Дата ўтварэння |
8 снежня 1926, 8 снежня 1966 |
Дата скасавання | 30 снежня 1927 |
Насельніцтва (2019) | 974 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Іва́каўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Добрушскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Івакі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Насовіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Церахоўскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Гардуноўскага сельсавета.
8 снежня 1966 года ўтвораны зноў у складзе Добрушскага раёна Гомельскай вобласці БССР з цэнтрам у вёсцы Івакі. У склад сельсавета ўвайшлі вёска Івакі, пасёлак Вербаў скасаванага Гардуноўскага сельсавета і пасёлак Надзежда Насовіцкага сельсавета[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Івакаўскага сельсавета 3 населеныя пункты[2].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1190 чалавек[3], з іх 92,4 % — беларусы, 4,7 % — рускія, 1,6 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 974 чалавекі[5].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 81. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.