Церахоўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Церахоўскі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Добрушскі раён
Уключае 8 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Церахоўка
Дата ўтварэння 8 снежня 1926,
12 лістапада 2013
Дата скасавання 27 верасня 1938
Насельніцтва (2009) 2 306
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Церахо́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Добрушскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Церахоўка.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Чырванабудскага раёна Гомельскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Церахоўка. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Церахоўскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Ніўкінскага сельсавета, і рэарганізаваны ў Церахоўскі нацыянальны рускі сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Церахоўскім раёне БССР. У 1935 годзе рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 27 верасня 1938 года скасаваны ў сувязі з утварэннем Церахоўскага пассавета.

1 снежня 2009 года да Церахоўскага пассавета далучана тэрыторыя скасаванага Васільеўскага сельсавета (вёска Васільеўка і пасёлак Чырвоны Алёс)[1]. 20 студзеня 2011 года скасавана вёска Церахоўка[2]. 12 лістапада 2013 года Церахоўскі пассавет рэарганізаваны ў сельсавет[3].

Насельніцтва пассавета паводле перапісу 2009 года (6 населеных пунктаў, без гарадскога пасёлка Церахоўка) — 2306 чалавек[4], з іх 93,1 % — беларусы, 4,5 % — рускія, 1,9 % — украінцы[5].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.