Роўкавіцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 23:35, 2 ліпеня 2021, аўтар D.L.M.I. Bel (размовы | уклад) (Новая старонка: '{{Адміністрацыйная адзінка |Колер1 = {{Колер|Беларусь}} |Колер2 = |Беларуская назва = Роўкавіцкі сельсавет |Арыгінальная назва = |Герб = |Сцяг = |Краіна = Беларусь |Статут = |Гімн...')
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Роўкавіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Чачэрскі раён
Уключае 21 населены пункт
Адміністрацыйны цэнтр Роўкавічы
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Насельніцтва (2009) 979
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код 2332
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Ро́ўкавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Роўкавічы.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Чачэрскага раёна Гомельскай акругі БССР. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Залаўскага і Караблішчанскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чачэрскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 25 мая 1961 года да сельсавета далучана частка скасаванага Глыбочыцкага сельсавета. З 25 снежня 1962 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Чачэрскага раёна. 20 мая 1991 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Крутоеўскага сельсавета, 20 чэрвеня 1991 года — тэрыторыя скасаванага Халоцкага сельсавета.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 979 чалавек[1], з іх 93,3 % — беларусы, 4,6 % — рускія, 0,8 % — украінцы[2].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.