Ціманаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ціманаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Клімавіцкі раён
Уключае 25 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Ціманава
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Старшыня сельсавета Драздоў Іван Івановіч
Кіраўнік спраў Яроміна Ларыса Барысаўна
Насельніцтва (2021) 2 217
Плошча 96,8 км²
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код +375 2244
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт
Тэлефоны сельсавета 72501, 72502

Ці́манаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Ціманава.

Геаграфія

Сельсавет размешчаны на паўднёвым захадзе раёна, мяжуе з горадам Клімавічы, Родненскім, Гусаркаўскім і Лабжанскім сельсаветамі Клімавіцкага раёна, Касцюковіцкім, Краснапольскім і Чэрыкаўскім раёнамі Магілёўскай вобласці.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Клімавіцкага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года сельсавет у Клімавіцкім раёне Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Клімавіцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 11 красавіка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Асмолавіцкага сельсавета (5 населеных пунктаў: Балешын, Кукуеўка, Лубянка, Мядзведаўка і Сямёнаўка)[1]. 28 снежня 2007 года скасавана вёска Вазнясенск[2]. 23 снежня 2009 года ў склад сельсавета перададзена вёска Рэут, якая знаходзілася ў падпарадкаванні Клімавіцкага раённага выканаўчага камітэта[3]. 21 снежня 2011 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Высакоўскага сельсавета (11 населеных пунктаў: аграгарадок Высокае, вёскі Аўтухоўка, Высокая Буда, Жэўжык, Клоў, Мяжэнін, Слабада, Торчанка, Яноўка, пасёлкі Красавічы і Новы Строй)[4].

Склад

У склад сельсавета ўваходзіць 25 населеных пунктаў (2013 г.):

Населены пункт Статус Насельніцтва Гаспадаркі
Аўтухоўка вёска 15 6
Балешына вёска 30 15
Буда вёска 33 20
Высокае аграгарадок 364 160
Гірэевічы вёска 37 23
Дарагінь вёска 36 16
Жадунька вёска 5 2
Жэўжык вёска 5 4
Клоў вёска 3 3
Красавічы пасёлак 75 53
Кукуеўка вёска 31 16
Лубянка вёска 8 6
Мядзведаўка вёска 14 11
Мяжэнін вёска 16 11
Новы Строй пасёлак 1 1
Плюшчава вёска 12 6
Рысін вёска 21 13
Рэут вёска 58 40
Слабада вёска 31 20
Стайкі вёска 15 12
Сямёнаўка вёска 8 5
Торчанка вёска 23 15
Ціманава аграгарадок 1858 703
Яноўка вёска 30 17
Ясная Паляна вёска 2 2
Крыніца: Клімавіцкі райвыканкам[5]

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (13 населеных пунктаў) — 2020 чалавек[6], з іх 96,2 % — беларусы, 1,9 % — рускія, 0,7 % — украінцы, 0,5 % — армяне[7]. Станам на 2013 год насельніцтва Ціманаўскага сельсавета складала 2731 чалавек, станам на 1 студзеня 2021 года — 2217 чалавек.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  2. Решение Климовичского районного Совета депутатов от 28 декабря 2007 г. № 5-10 Об упразднении сельских населенных пунктов Лозовицкого, Тимоновского и Милославичского сельсоветов
  3. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  4. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 21 декабря 2011 г. № 13-9 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  5. Тимоновский сельский Совет
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.