Бродаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бродаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Барысаўскі раён
Уключае 14 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Бродаўка
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924,
8 красавіка 1957
Дата скасавання 16 ліпеня 1954,
30 кастрычніка 2009
Насельніцтва (2009) 818
Часавы пояс UTC+03:00
Паштовыя індэксы 222143
Код аўтам. нумароў 5

Бро́даўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Бродаўка.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Барысаўскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Барысаўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Жыцькаўскага сельсавета[1].

8 красавіка 1957 года цэнтр Жыцькаўскага сельсавета перанесены ў вёску Бродаўка, сельсавет перайменаваны ў Бродаўскі[2]. 30 кастрычніка 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Зачысцкага (2 населеныя пункты: Кастрыца і Міхайлова), Маісееўшчынскага (3 населеныя пункты: Паўлаўцы, Сокалы і Старое Янчына), Прыгараднага (9 населеных пунктаў: Бродаўка, Дразы, Мядзведзеўка, Плітчанка, Поўпрышчы, Ракаўцы, Старынкі, Судоль і Юзафова) сельсаветаў[3].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 818 чалавек[4], з іх 92,7 % — беларусы, 4,9 % — рускія, 1,1 % — украінцы[5].

Населеныя пункты

1 студзеня 1947 года — 14 30 кастрычніка 2009 года — 14

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.