Кругліцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кругліцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Чашніцкі раён
Уключае 52 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Пачаевічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 712
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Кру́гліцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусь. Цэнтр — вёска Кругліца.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Лазукоўскі сельсавет у складзе Чашніцкага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Лазукі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чашніцкім раёне БССР. У 1931 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Грынькі. З 21 чэрвеня 1935 года ў складзе Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 1 красавіка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Старасельскага сельсавета (14 населеных пунктаў: вёскі Аўсянікі, Баркі, Блажэўшчына, Вялікія Ліпавічы, Вятны, Вяцера, Вяціцераўка, Горы, Гразіна, Кавельшчына, Малыя Ліпавічы, Навіны, Стараселле і пасёлак Вяцера), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Пуські[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Бешанковіцкага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Чашніцкага раёна. 12 жніўня 1974 года цэнтрам сельсавета ўстаноўлена вёска Кругліца[2]. 22 красавіка 1980 года сельсавет перайменаваны ў Кругліцкі[3]. 10 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Антапольскага сельсавета (28 населеных пунктаў: вёскі Антаполле, Бабоўка, Бараўцы, Барок, Барсукі, Баяры, Белая Дуброва, Бельнякі, Будзілава, Будзішча, Восава, Дайлідаўка, Жукі, Жучкі, Замачак, Камянец, Коравічы, Мар’іна, Мялешкавічы, Падмошша, Рыжанкі, Сабалі, Слабодка, Слідчаны, Тоўпіна, Хаўчы, Хмялёўка і Церабені)[4].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (24 населеныя пункты) — 712 чалавек[5], з іх 98,0 % — беларусы, 1,5 % — рускія, 0,7 % — украінцы[6].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 9.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 22 красавіка 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 20 (1646).
  4. Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.